19 красавiка 2024, Пятніца, 1:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нацыянальная каманда Беларусі ў футболе апусцілася на 95-е месца ў рэйтынгу ФІФА

7
Нацыянальная каманда Беларусі ў футболе апусцілася на 95-е месца ў рэйтынгу ФІФА

Нават Люксембург абышоў Беларусь.

Нацыянальная каманда Беларусі страціла пяць пазіцый у рэйтынгу ФІФА пасля кастрычніцкіх матчаў, паведамляе «Трибуна».

Беларусь апусцілася з 90-га на 95-е месца. Нагадаем, што каманда Георгія Кандрацьева саступіла Эстоніі (0:2) і Чэхіі (0:2). Апошні раз нацыянальная каманда Беларусі знаходзілася так нізка ў рэйтынгу ФІФА ў кастрычніку 2015 (98 месца).

Дадамо, што ў абноўленым рэйтынгу Люксембург абышоў Беларусь.

Топ-10 рэйтынгу ФІФА:

1 (1). Бэльгія - 1832 балы;

2 (2). Бразілія - 1820;

3 (4). Францыя - 1779;

4 (5). Італія - 1750;

5 (3). Англія - 1750;

6 (6). Аргентына - 1738;

7 (8). Гішпанія - 1687;

8 (7). Партугалія - 1681;

9 (9). Мексіка - 1672;

10 (10). Данія - 1668.

81 (79) Кюрасаа - 1.298,39

84 (84) Узбекістан - 1.279,73

89 (89) Арменія - 1.257,17

93 (96) Грузія - 1.243,88

94 (94) Люксембург - 1.234,13

95 (90) Беларусь - 1.233,59

96 (98) Кыргызстан - 1230,6

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках