19 красавiка 2024, Пятніца, 20:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Растоўскай АЭС у Расеі адбылося аварыйнае прыпыненне энэргаблока

12
На Растоўскай АЭС у Расеі адбылося аварыйнае прыпыненне энэргаблока
ФОТА: РБК

Залатаць расколіну, якая выклікала выцек пары, пакуль не ўдалося.

У Расеі на Растоўскай АЭС адбыўся выцек пары. Спынены другі энэргаблок.

«Другі энэргаблок спынены і выведзены ў рамонт», - расказаў суразмоўца агенцтва «Інтэрфакс», дадаўшы, што пацярпелі ў выніку інцыдэнту няма.

«Выцек пары адбыўся на парагенератары. Другі энэргаблок спынены і выведзены ў рамонт», - сказала крыніца.

Як сцвярджае інфармаваная крыніца, «выцек адбыўся праз мікрарасколіны ў трубаправодзе парагенератара мінулай ноччу». «Трубаправод абследаваны. Залатаць мікрарасколіны пакуль не ўдалося», - сказаў суразмоўца агенцтва.

Растоўская АЭС размешчаная на беразе Цымлянскага вадасховішча за 16 кіламетраў ад Валгадонска, за 250 кіламетраў ад Растова-на-Доне. Станцыю пачалі будаваць у канцы 1970-х гадоў, у 1990-х гадах будаўніцтва было замарожанае і адноўлена ў 2000-х. Другі энеэргаблок быў прыняты ў эксплуатацыю ў 2010 годзе.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках