28 сакавiка 2024, Чацвер, 11:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнкаўскія памежнікі ўтапілі мігранта з Сірыі ў памежнай рацэ Буг

38
Лукашэнкаўскія памежнікі ўтапілі мігранта з Сірыі ў памежнай рацэ Буг

Пры загінулым выявілі дакументы.

Цела мігранта з Сірыі знайшлі ў памежнай рацэ Буг.

Пры загінулым выявілі дакументы. Яго асобу таксама пацвердзіў ягоны знаёмы, з якім яны разам спрабавалі нелегальна пераправіцца праз раку, паведамляе польскае інфармацыйнае агенцтва PAP.

«Яго асобу пацвердзіў іншы малады мужчына, з якім яны днём раней спрабавалі нелегальна пераправіцца праз раку Буг. Разам з целам знойдзеныя дакументы», - сказаў прэс-сакратар галоўнага камэнданта паліцыі ў Любліне Анджэй Фіёлек.

Як паведамляе памежная служба, раніцай у аўторак памежнікі выявілі 22-гадовага сірыйцаў. Ён распавёў, што беларускія сілавікі выштурхнулі яго і яшчэ аднаго мігранта ў раку Буг. Да супрацьлеглага берага дабраўся толькі ён. Польскія службы пачалі пошукава-выратавальную аперацыю.

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках