24 красавiка 2024, Серада, 0:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Таракан плануе прышчапіцца ад COVID-19 у Гаазе?

21
Таракан плануе прышчапіцца ад COVID-19 у Гаазе?

Узурпатар расказаў, калі і чым мерыцца ўкалоцца «і ўлева, і ўправа, і ў нагу, і куды хочаце».

Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць прышчапіцца ад COVID-19 айчыннай вакцынай. Як раней паведамлялася, беларуская вакцына супраць COVID-19 пачне прымяняцца ў 2023 годзе. Да гэтага часу дыктатар, у найлепшым выпадку, будзе знаходзіцца на лаве падсудных.

«А мне што? Мы дамовіліся з Дзмітрыем Леанідавічам (міністрам аховы здароўя Дзмітрый Піневіч. - рэд.): як толькі беларуская вакцына на стале, мы адразу з ім і ў лева, і ў права, і ў нагу, і куды хочаце ін’екцыі. Так што давайце вакцыну - я гатовы, але нашу, сваю беларускую вакцыну», - цытуе Таракана ягоная прэс-служба.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках