20 красавiка 2024, Субота, 15:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У ЗША пачнуць вакцынацыю дзяцей ад 5 да 11 гадоў

У ЗША пачнуць вакцынацыю дзяцей ад 5 да 11 гадоў

Вакцынацыя пачнецца ўжо ў наступным месяцы.

Злучаныя Штаты Амерыкі заявілі пра гатоўнасць пачаць вакцынацыю сярод дзяцей ва ўзросце ад 5 да 11 гадоў. Гэта дазволіць 28 млн амерыканцам атрымаць права на прышчэпку.

Пра гэта піша РБК са спасылкай на Mint.

Адзначаецца, што кампанія Pfizer падала заяўку на дазвол прышчапляць дзяцей у гэтай узроставай групе яшчэ ў пачатку кастрычніка. Гэтае пытанне будзе падымацца з двума групамі экспэртаў:

першая - эксперты Управы кантролю за прадуктамі і лекамі. Сустрэча запланаваная на наступным тыдні;

другая - экспэрты Цэнтра кантролю і прафілактыкі захворванняў. Сустрэча запланаваная на 2-3 лістапада.

Падчас клінічных выпрабаванняў, дзеці ва ўзроставай групе ад 5 да 11 гадоў атрымлівалі двухкампанентны прэпарат па 10 мікраграмаў у параўнанні з 30 мікраграмаў, якімі прышчапляюць дарослых. Інтэрвал паміж увядзеннем прэпарата складае 21 дзень.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках