23 красавiка 2024, aўторак, 9:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аналітык: У вялікіх шышак у пагонах няма пачуцця бяспекі

25
Аналітык: У вялікіх шышак у пагонах няма пачуцця бяспекі

Сілавікі, якія схавалі твары, баяцца адказнасці пры змене ўлады.

Беларускі палітычны аналітык, які хоча застацца ананімным, пракаментаваў «Белсату» нараду з Лукашэнкам, на якой прыкрылі твары сілавікоў:

«Тое, што сілавікі ў Беларусі хаваюцца, - гэта прыкмета закрытасці сістэмы, яе непрыняцця грамадствам, - мяркуе аналітык. - Па-першае, няма пачуцця бяспекі ні ў грамадзянскага кіраўніцтва, ні ў «вялікіх шышак у пагонах». Хоць і сцвярджаюць з кожнага праса, што «перамаглі гэтых змагароў», яны працягваюць адчуваць сябе як на вайне. Адсюль гэта жаданне схавацца ў якісьці акоп, схавацца за маскай або балаклавай, на ўсіх узроўнях ва ўсіх сілавых структурах.

Другі момант - у тым, што за апошнія паўтара года каста сілавікоў сябе вельмі дыскрэдытавала брутальнасцю, жорсткасцю ў дачыненні да палітычных праціўнікаў. За гэты час стала вядома пра шматлікія выпадкі катаванняў, здзекаў, злачынстваў - і дыскрэдытацыі сілавікоў спрыяюць злівы хакераў - мы даведаемся, што гэта была мэтанакіраваная палітыка».

На думку аналітыка, «прызнаваць сваю прыналежнасць да гэтай касты - неяк не камільфо». Магчыма, у кагосьці ёсць маральныя меркаванні: асцярогі, што коса будуць глядзець калегі або жонка, або дзеці будуць у школе сутыкацца з непрыязным стаўленнем.

«Яшчэ адно меркаванне, якое прымушае хаваць твары, - баяцца гэтыя людзі адказнасці пры змене ўлады», - дадае аналітык.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках