Юлія Сліўко: Стачка - адзіны метад пазбавіцца ад дыктатуры
- 20.10.2021, 15:42
- 3,020
Дружна не выйшаўшы на працу, беларусы зменяць сваё жыццё да лепшага.
«Стачка - адзіны метад пазбавіцца ад дыктатуры без крыві. Дружна не выйсці на працу, і гэта будзе смяротная пятля на шыі дыктатара. Пераадолець страх у адзін момант, каб жыць без страху заўсёды, як жывуць у цывілізаваных краінах», - заявіла старшыня страйкаму «Гроднапрамбуду» Юлія Сліўко, паведамляе «Радыё Рацыя».
«У нас ёсць заўсёды выбар: або быць рабом, або страйкаваць, абараняць свае правы і сябе. Таму што страйк - адзіны мірны шлях да перамогі і да зрынання дыктатара. Забастоўка - гэта тое, што яны могуць зрабіць тут і цяпер», - заявіла Юлія Сліўко на акцыі беларусаў Варшавы.
Са слоў беларусаў Варшавы, яны рэгулярна будуць выходзіць на акцыі, каб паказаць сваю салідарнасць з суайчыннікамі і данесці думку, што толькі праз страйк наша жыццё зменіцца да лепшага.