19 красавiка 2024, Пятніца, 10:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гісторык: Праз новыя падручнікі канфлікты непазбежныя як сярод дзяцей, так і сярод настаўнікаў

7
Гісторык: Праз новыя падручнікі канфлікты непазбежныя як сярод дзяцей, так і сярод настаўнікаў

Да чаго можа прывесці ашалелая прапаганда ў беларускіх школах.

Пераказ гісторыі прапагандыстамі можа падзяліць беларускае грамадства і прывесці да сумных наступстваў, мяркуе кандыдат гістарычных навук Ніна Скеп'ян.

- Безумоўна, гэта прыводзіць да канфрантацыі грамадства. Калі ўжо няма падзелу на адценні, а ёсць толькі чорнае і белае. Гэта бачна з рыторыкі дзяржаўных медыя, з рыторыкі некаторых апазіцыйных каналаў. Яны маюць вострую эмацыйную афарбоўку, - адзначыла навукоўца ў эфіры «Еўрарадыё». - У найбліжэйшай перспектыве гэта падзеліць людзей на лагеры, бо тыя, хто прытрымліваецца дэмакратычных каштоўнасцяў і вераць у гістарычную сімволіку, будуць абураныя, напрыклад, тым, што напісанае ў новых падручніках па гісторыі. Прычым канфлікты непазбежныя як сярод дзяцей, так і сярод настаўнікаў.

Тут можа адыграць ролю просты чалавечы фактар, як надоўга ў людзей выстарчыць цярпення заставацца стрыманымі. Тое, што адбываецца ў Беларусі, паказвае, што напружанне ў грамадстве вельмі моцнае. І будзе дастаткова чагосьці зусім невялікага, каб усё ўспыхнула і выбухнула.

Аднак, гісторыі ўжо вядомыя прыклады рэпрэсій у навуцы і жорсткай прапаганды, якія не змаглі схаваць рэальныя факты.

- Але ў доўгатэрміновай перспектыве ўсё ўстане на свае месцы. У часы савецкага панавання, калі таксама быў дыктат рэпрэсій, калі гісторыя была, як навука, прапагандысцкая, савецкая гістарычная школа змагла захаваць выбітных навукоўцаў.

Беларуская гістарычная школа праз тое, што палітычнай навукай займацца было забаронена, прадаўжала займацца гісторыяй Беларусі праз эканамічную гісторыю.

Тут важна тое, што, калі ты прыходзіш у навуку і бачыш першакрыніцы, пры наяўнасці крытычнага падыходу і ўменні аналізаваць, усё становіцца на свае месцы, - кажа навукоўца.

Нягледзячы на тое, што цяпер многімі скажэнні гісторыі ўспрымаюцца востра і непрымальна, у будучыні, на яе думку, будуць праведзеныя якасныя даследаванні.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках