19 красавiка 2024, Пятніца, 11:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску «зніклі» 8,5 тысяч пенсіянераў

22
У Менску «зніклі» 8,5 тысяч пенсіянераў

Пенсіянераў, якія працуюць на заслужаным адпачынку, таксама стала прыкметна менш.

У Менску працягвае падаць колькасць працоўных пенсіянераў. На 1 верасня на заслужаным адпачынку працягваў працаваць 147 591 чалавек. Гэта вынікае са звестак камітэта працы, занятасці і сацабароны Менгарвыканкама. Да прыкладу, на пачатак лютага працоўных пенсіянераў у сталіцы было амаль на 20,2 тысячы больш, паведамляе zerkalo.io.

Для параўнання: на 1 лютага 2019 года ў Менску налічвалася 175 206 чалавек, якія працавалі на заслужаным адпачынку.

На пачатак верасня гэтага года ў Менску пражывалі 466 934 пенсіянераў. На заслужаным адпачынку на пачатак мінулага месяца працягвалі працаваць 31,6% ад агульнай колькасці пенсіянераў.

Паводле звестак Мінпрацы, у студзені ў Менску налічвалася 475,6 тысячы пенсіянераў, а ў жніўні - прыкладна на 8,5 тысячы менш.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках