20 красавiка 2024, Субота, 3:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эрдаган выступіў супраць цяперашняй структуры Рады бяспекі ААН

13
Эрдаган выступіў супраць цяперашняй структуры Рады бяспекі ААН
РАДЖЭП ТАІП ЭРДАГАН

Кіраўнік Турцыі заявіў, што «свет большы за пяць», намякаючы на колькасць сталых чальцоў.

Кіраўнік Турцыі Раджэп Таіп Эрдаган падчас выступу ў парламенце Анголы раскрытыкаваў Раду бяспекі ААН за права вызначчаць лёс чалавецтва, паведамляе турэцкае агенцтва «Анадолу».

Са слоў турэцкага лідара, лёс чалавецтва не павiнна быць «пакінуты на ласку жменькі» краін-пераможцаў у Другой сусветнай вайне. Як мяркуе Эрдаган, нязменнасць архітэктуры глабальнай бяспекі немагчымая на фоне таго, як змяняецца свет і радыкальна змяняюцца дыпламатыя, гандаль, міжнародныя стасункі. Ён звярнуў увагу на тое, што «свет большы за пяць», маючы на ўвазе пяцярых сталых чальцоў Рады бяспекі ААН.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках