29 сакавiка 2024, Пятніца, 13:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

NYT: Спецслужбы ЗША вядуць расследаванне ў дачыненні да алігарха з асяроддзя Пуціна

3
NYT: Спецслужбы ЗША вядуць расследаванне ў дачыненні да алігарха з асяроддзя Пуціна
АЛЕГ ДЗЕРЫПАСКА
ФОТА: РІА "НОВОСТИ"

Працуюць адразу два амерыканскія ведамствы.

Расследавання ў ЗША ў дачыненні да расейскага алігарха з найбліжэйшага атачэння Уладзіміра Пуціна Алега Дзерыпаскі вядуцца некалькі гадоў двума амерыканскімі ўстанова. Пра гэта ў аўторак паведаміла The New York Times.

З яе звестак, Дзерыпаска з'яўляецца аб'ектам расследаванняў аддзялення федэральнай пракуратары ў Нью-Ёрку і ФБР.

Выданне падкрэслівае, што ў яго няма пацвярджэння, што ператрусы, якія прайшлі ў аўторак у Нью-Ёрку і Вашынгтоне, звязаныя менавіта з гэтымі расследваннямі, якія былі адкрытыя некалькі гадоў таму.

Пры гэтым The Washington Post пісала, што ператрус у доме расейскага мільярдэра звязаны з расследаваннем крымінальнай справы, у якой фігуруе Дзерыпаска.

Раней стала вядома, што ўрад Расеі абнуліў мыты для «Русала» Дзерыпаскі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках