20 красавiка 2024, Субота, 13:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхар Вілейкі вылавіў шчупака вагой 8,6 кілаграм

7
Жыхар Вілейкі вылавіў шчупака вагой 8,6 кілаграм

Фотафакт.

Шчупака вагой 8,6 кг вылавіў на Вілейскім вадасховішчы рыбак Аляксей Сяліцкі. Фатаграфіяй трафея ён падзяліўся ў сябе ў сацсетках.

Здымкі шчупака рыбак апублікаваў 18 кастрычніка. У каментарах ён расказаў, што лавіў на воблер - гэта цвёрдацельная прынада для лоўлі рыбы.

Шчупак, якога вылавіў Аляксей, уражвае, але гэта далёка не рэкорд. У гэтым годзе рыбакі хваліліся ўловам значна больш вялікім. У Рагачоўскім раёне, напрыклад, дасталі шчупака вагой 24 кг, у Гародні - 14 кг, у Гомелі - 12 кг.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках