28 сакавiка 2024, Чацвер, 21:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Метад, які ні разу не даў пудла

6
Метад, які ні разу не даў пудла

Страйку быць!

Тэлеграм-канал «Баста!» падзяліўся меркаваннем чытачоў:

- Рознага кшталту энтузіясты, аналітыкі і проста неабыякавыя грамадзяне, прыдумляюць усё новыя і новыя планы перамогі і метады барацьбы з рэжымам. Яны ўсе змагаюцца за нашу справу, дзякуй ім за гэта. Але ёсць адзін галоўны план, які ўжо давёў, што ён працуе, і ні разу не даў пудла. План вельмі просты - страйк. Просты, бяспечны і самы хуткі спосаб пазбавіцца ад рэжыму.

На вуліцы выходзілі тысячы беларусаў, з рэжымам не згодныя мільёны.

Атрымліваецца, што гэта велізарная колькасць моцных і смелых людзей, якія выходзяць на акцыі пратэсту, рызыкуюць там жыццём і здароўем, а ў панядзелак ідуць на працу? Зарабляюць грошы для фашысцкіх акупантаў? Колькі яшчэ гэта будзе працягвацца? Мы ж можам усё гэта спыніць, можам скончыць усе гэтыя здзекі. Гэта ж вельмі проста - страйк, браты!

Калі хтосьці баіцца, што яму не будзе чаго есці, не будзе чым карміць дзяцей, і няма за што іх апранаць, падумайце вось пра што - а ці шмат беларусаў пакінулі адзін аднаго ў бядзе? Успомніце як мы разам, самі змагаліся з Ковідам, успомніце пра ўсе фонды і ініцыятывы, успомніце пра тое, як стол у нашай улюбёнай Новай Баравой не вытрымаў наплыву дапамогі неабыякавых беларусаў, калі ўлады адключалі ваду.

Агульнанацыянальны страйк яшчэ ні разу не быў безвыніковым. Гэта дзейсны, хуткі і самае галоўнае, бяспечны спосаб барацьбы з рэжымам.

Лідары апазіцыі, грамадскія дзеячы і зоркі спорту і многія іншыя ўжо падтрымалі патрабаванні рабочых. Падтрымай і ты! Далучайся да страйку!

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках