20 красавiка 2024, Субота, 7:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«У лякарнях банальна няма кіслароду, падтрымліваць узровень сатурацыі няма чым»

10
«У лякарнях банальна няма кіслароду, падтрымліваць узровень сатурацыі няма чым»
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

У Беларусі праз Лукашэнку адбываецца калапс медыцыны.

Учора «галоўны вірусолаг» змагаўся з вірусам. Дакладней, пачаў «тыдзень барацьбы» з ім. Напэўна, праз тыдзень пераможам. Асабліва з каштоўнымі парадамі, што маскі насіць не трэба, вакцынацыю стымуляваць не трэба, піша тэлеграм-канал «Нік і Майк».

Сорамна за чыноўнікаў. Асабліва за чыноўнікаў ад медыцыны, якія ўдзельнічалі ў гэтым цырку. Вас бы ў Пастаўскую ЦРБ на лячэнне або ў аналагічную бальніцу ў глыбінцы. Пажар у Магілёве (загадчык аддзялення нават на дзяржаўнай ТВ заяўляе пра сітуацыю, якая выйшла з-пад кантролю, лекары не выходзяць з чырвонай зоны па 12 гадзін) у Мазыры, Полацку.

Там усё проста і жудасна адначасова. Банальна няма кіслароду.

Ковідным хворым яго не даюць - не таму што пратакол лячэння няправільны, а таму што падтрымліваць узровень сатурацыі няма чым. Вытворчасці кіслароду працуюць у некалькі змен. Кіслародныя станцыі рэгулярна гараць. Але кіслароду ўсё адно на ўсіх не стае.

Прызнаць праблему, як мы пераканаліся сёння, не могуць. Таму, калі сітуацыя становіцца крытычнай, у Паставах пацыента адразу пераводзяць на ШВЛ. А адтуль з дэльта-штамам здымаюць рэдка. Нешта падказвае, што такая сітуацыя не толькі ў Паставах. У абласных гарадах сітуацыя лепшая, але калі ў лякарні прапануюць прывозіць свой кісларод, то відавочна крызіс ёсць.

Нават Расея летась была вымушана закупляць кісларод, каб падтрымліваць хворых на Covid-19. Медыцыне Беларусі прызнаць уласную бездапаможнасць складана. Дакладней немагчыма. Кідаць на амбразуру студэнтаў і пенсіянераў (дарэчы, іх і так у медыцыне перабор) - гэта калі ласка. Прыняць або купіць вакцыны - не (тут дэталёва пра гэты генацыд).

Будзем вынаходзіць сваю, але ўжо да 2023 года - ад будучых штамаў і калі хтосьці выжыве. Прасцей за ўсё змагацца з будучымі хваробамі, калі ў цябе гарыць уся краіна цяпер. А пакуль нагадаем, што ў Беларусі няма ніякіх умоў (тут працяг) для вытворчасці вакцын - ні інфраструктуры, ні спецыялістаў. Таму і 2023 год - гэта хлусня і падман.

Мала таго, што Беларусь ужо стала чумным баракам, дык цяпер праз адсутнасць кіслароду ператвараецца ў газавую камеру. «Найлепшыя» практыкі нацыстаў зноў у дзеянні. Селектыўная медыцына, грошы на якую ў бюджэце скончыліся, пра што наўпрост заяўляе Галоўчанка-Ньютан і абыякавае стаўленне да народа.

Але мы ведаем, што рабіць - флэшмоб жыцця працягваецца.

Вакцынуемся.

Выконваем дыстанцыю.

Носім маскі.

І застаёмся дома.

Застаёмся дома з усялякімі падставамі. Гэта добры спосаб сказаць спачатку маленькае «Не!» хунце, якое перарасце ў гучнае «НЕ!» у момант агульнанацыянальнага страйку.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках