25 красавiка 2024, Чацвер, 12:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

77 гадоў таму скончылася Варшаўскае паўстанне

2
77 гадоў таму скончылася Варшаўскае паўстанне

Варшаўскае паўстанне - гэта 63 дні гераічнай барацьбы байцоў АК і жыхароў сталіцы з нямецкім акупантам, без дапамогі звонку.

2 кастрычніка мінула 77 гадоў з дня заканчэння Варшаўскага паўстання. Калі яно пачыналася 1 жніўня 1944 года, як камандзіры, так і байцы, былі ўпэўненыя, што яно будзе доўжыцца некалькі дзён і скончыцца выгнаннем гітлераўскіх войскаў з польскай сталіцы, паведамляе «Польскае радыё». Але гэтага не адбылося. Праз адсутнасць дапамогі звонку, недахопу харчавання і зброі, а таксама праз трагічнае становішча грамадзянскага насельніцтва, камандзіры паўстання пасля 63-х дзён гераічнай барацьбы наважыліся пайсці на капітуляцыю.

Дырэктар Музея Варшаўскага паўстання Ян Алдакоўскі нагадаў, што рэальнай дапамогі паўстаўшай Варшаве не надаў не толькі Савецкі Саюз, але і заходнія хаўруснікі:

«Паўстанне скончылася крахам, бо не дапамаглі тыя, хто павінен быў дапамагчы. Было бачна, што пастановы аб падзеле свету ўжо дзейнічаюць. Гэта заўсёды выклікае пратэст. Тыя, на чыім баку была маральная рацыя, хто мог сказаць «не» таталітарнай моцы, маральна не саступілі».

Паўстанцы змагаліся да канца. Немцы пагадзіліся прызнаць паўстанцаў, як ваеннапалонных і гарантаваць бяспечную эвакуацыю грамадзянскага насельніцтва. Аднак многія варшавяне былі сагнаныя на прымусовыя работы, а таксама адпраўленыя ў канцлагеры на верную смерць.

Пасля паразы Варшаўскага паўстання немцы пачалі сістэматычна руйнаваць Варшаву, знішчаць помнікі даўніны, культуры і архітэктуры, паліць архівы і бібліятэкі. Агулам падчас Другой кнігі было разбурана 80% будынкаў і пабудоў левабярэжнай Варшавы. Колькасць ахвяр Варшаўскага паўстання блізкая да 200 000, з якіх 150 000 - цывільныя асобы.

Сёння ў Варшаве і ваколіцах праходзяць памятныя мерапрыемствы, прысвечаныя трагічнай даце заканчэння Варшаўскага паўстання і Дзень памяці аб грамадзянскім насельніцтве паўсталай Варшавы. У мерапрыемствах бяруць удзел ветэраны, прадстаўнікі ўрада і мясцовых органаў самакіравання і шараговыя варшавяне.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках