19 красавiка 2024, Пятніца, 2:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тоны таматаў і перцаў з Беларусі знішчылі ў Расеі

5
Тоны таматаў і перцаў з Беларусі знішчылі ў Расеі

Перцы і памідоры перамяшчаліся без фітасанітарных сертыфікатаў.

15 кастрычніка ў Бранскай вобласці Расеі знішчылі 6,5 тоны таматаў і 1,1 тоны перцаў, увезеных з Беларусі.

Аўтамабіль з гароднінай спынілі, калі ён рухаўся з боку Беларусі ў аб'езд афіцыйных фітасанітарных пастоў. У ходзе далейшага кантролю супрацоўнікі Рассельгаснагляду ўстанавілі, што перцы і памідоры перамяшчаюцца без фітасанітарных сертыфікатаў і іншых суправаджальных дакументаў.

Перавозчыка прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці, паведамляе Упраўленне Рассельгаснагляду Бранскай, Смаленскай і Калужскай абласцей.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках