19 красавiка 2024, Пятніца, 13:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕЗ адказаў «не» на газавы ўльтыматум Расеі

13
ЕЗ адказаў «не» на газавы ўльтыматум Расеі

ЕЗ не жадае заключаць дадатковыя доўгатэрміновыя кантракты з «Газпромам».

Еўрапейскія чыноўнікі адкінулі адну з галоўных умоў, якую выставіла Расея, каб павялічыць пастаўкі газу ў ЕЗ і збіць тэмпературу на рынку, дзе кошты ўзляцелі да гістарычных максімумаў, паведамляе finanz.ru.

Еўразвяз не жадае абмяркоўваць заключэнне новых доўгатэрміновых кантрактаў, у якіх былі б прапісаныя дадатковыя аб'ёмы газу, паведаміў у аўторак пастаянны прадстаўнік РФ у Брусэлі

Уладзімір Чыжоў.

«Адказ кароткі - не», - паведаміў ён на брыфінгу ў Маскве, дадаўшы, што замест новых дамоў з «Газпромам» Еўракамісія бачыць выхад у паскораным пераходзе да «зялёнай» энэргетыкі.

ЕК не можа перашкодзіць краінам-сябрам Еўразвязу, якія маюць права ўкладаць кантракты індывідуальна, нагадаў Чыжоў. Аднак «яны ўсяляк адгаворваюць і кажуць, што нашмат лепш купляць газ на спотавым рынку», распавёў ён (цытаты паводле «Интерфаксу»). Пра тое, што павялічыць пастаўкі газу ў ЕЗ можна толькі паводле новых доўгатэрміновых кантрактаў на мінулым тыдні заявіў кіраўнік Мінэнерга Мікалай Шульгіноў.

Тую ж пазіцыю агучыў віцэ-спікер Савета Федэрацыі Канстанцін Касачоў. «Мы не можам спяшацца на дапамогу толькі для таго, каб кампенсаваць памылкі, якіх мы не рабілі», - заявіў ён у інтэрв'ю Bloomberg. - Мы выконваем усе нашы кантракты, усе нашы абавязанні. Усё гэта павінна быць прадметам дадатковых добраахвотных і ўзаемавыгадных пагадненняў».

Крыніцы Bloomberg, блізкія да Крамля і «Газпрому» сцвярджаюць, што Расея наўрад ці нарасціць пастаўкі да тых часоў, пакуль Еўразвяз не выдасць адабрэння для працы газаправода «Паўночная плынь-2».

Зараз заяўку на яго сертыфікацыю разглядае Федэральнае сеткавае агенцтва Нямеччыны, і рашэнне чакаецца не раней за студзень, пасля чаго сваю «візу» павінна паставіць яшчэ і Еўракамісія.

Пасля доўгіх гадоў напружанасці ў адносінах з Еўропай расейскія чыноўнікі не хочуць робіць ласку, не атрымаўшы чаго-небудзь наўзамен - напрыклад, цвёрдых гарантый таго, што новаму трубаправоду будзе дазволена працаваць, сцвярджаюць крыніцы Bloomberg.

Пастаўкі па Nord Stream 2 дазволяць пазбегнуць прапампоўкі дадатковага газу праз Украіну, нагадваюць яны.

«Газпром» пачаў скарачаць пастаўкі ў Еўразвяз яшчэ летам, калі наступіў сезон напаўнення сховішчаў, а ўласныя ПСГ у Нямеччыне пакінуў пустымі больш чым на палову.

З кастрычніка кампанія на 20% скараціла транзіт праз Украіну і ўтрая - праз Польшчу, па трубаправодзе «Ямал-Еўропа». На лістапад «Газпром» пакінуў той жа рэжым прапампоўкі, забраніраваўшы толькі трэць польскага маршруту і адмовіўшыся выкупляць дадатковыя магутнасці ўкраінскай ГТС.

На сярэдзіну кастрычніка пастаўкі расейскага газу ў ЕЗ упалі амаль на чвэрць год да года, падлічыў Оксфардскі інстытут.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках