6 снежня 2021, панядзелак, 9:15
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Двухпакаёўкі ад $48 тысяч: на продаж выставілі 30 кватэр у Сцяпянцы

13
Двухпакаёўкі ад $48 тысяч: на продаж выставілі 30 кватэр у Сцяпянцы

Здаць панэлькі плануецца вясной 2023 года.

Комплекс з пяці бюджэтных высотак на вуліцы Карвата ў Менску ўзводзіць кампанія «Барэф» у асобе «Віва Капітал». Першыя тры слупкі здадзеныя ў 2018 годзе, апошнія два дамы (№11 і 16) пачалі будаваць гэтай вясной. У свежым выпуску газеты «Минский Курьер» выйшла новая праектная дэкларацыя па гэтых новабудоўлях. На продаж паводле камерцыйных коштаў выстаўлена 30 кватэр, кошт «квадрата» - ад 2550 рублёў, піша «Онлайнер».

Нагадаем, квартал складаецца з пяці 16- і 19-павярховых свечак мапідаўскай серыі М111-90. Кватэры бюджэтныя, будуюцца па праграме «Даступнае жыллё» і здаюцца без аздаблення. Агульная колькасць кватэр у слупках - 245 (па 7 на паверсе). З іх 35 аднапакаёвак, 107 двухпакаёвак і 103 трохпакаёвак. Здаць панэлькі плануецца вясной 2023 года.

Цяпер на продаж выстаўлена 30 кватэр для ўсіх ахвочых, з іх:

аднапакаёвыя (ад 44,24 да 45,14 кв. м) - 2550 рублёў ($1044) за «квадрат»,

двухпакаёвыя (ад 44,24 да 62,58 кв. м) - 2650 рублёў ($1085) за «квадрат»,

трохпакаёвыя (ад 60,07 да 63,7 кв. м) - 2550 рублёў ($1044) за «квадрат»,

трохпакаёвыя (ад 77,78 да 81,21 кв. м) - 2550 рублёў ($1044) за «квадрат».

Цікава, што кошт «квадрата» з ліпеня паменшыўся. Тады цана трохпакаёвак складала 2750 рублёў за метр, сёння на 200 рублёў танней. Паводле новых умоў купіць аднапакаёўку ў новабудоўлях можна за $46 тысяч у эквіваленце, двухпакаёўку - ад $48 тысяч да $67,9 тысяч, трохпакаёўку - ад $81 тысячы да $84,7 тысячы ў залежнасці ад метражу.

Акрамя гэтага, на продаж выстаўлена яшчэ 5 кватэр для чаргавікоў па напрамках раённых адміністрацый (перавага будзе аддавацца шматдзетным сем'ям).

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».