19 красавiка 2024, Пятніца, 23:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На памежных пераходах Беларусі з Літвой, Латвіяй і Польшчай вялізныя чэргі

2
На памежных пераходах Беларусі з Літвой, Латвіяй і Польшчай вялізныя чэргі

Чэргі на мяжы з краінамі ЕЗ пачалі ўзнікаць 7 кастрычніка.

Вялізныя чэргі грузавых аўтамабіляў на мяжы з Польшчай, Літвой і Латвіяй. На дзень 19 кастрычніка на выезд з Беларусі чакаюць мытнага агляду больш за 1700 грузавікоў.

Чэргі на мяжы з краінамі ЕЗ пачалі ўзнікаць 7 кастрычніка, калі мытны камітэт Беларусі наважыў абнавіць сваё абсталяванне. Гэта выклікала калапс на мяжы. Чарга расцягнулася на дзясяткі кіламетраў, у якіх стаялі тысячы аўтамабіляў. 19 кастрычніка, паводле інфармацыі Дзяржаўнага памежнага камітэта, на выезд з Беларусі ў Літву, Латвію і Польшчу ў чэргах стаяць больш за 1700 грузавікоў.

Найбольш цяжкае становішча на літоўскай мяжы: у «Прывалцы» праехаць спрабуюць больш за 230 аўтамабіляў. У «Каменным Логу» і «Катлоўцы» - больш за 220 фур. У напрамку Польшчы ў «Брузгах» цяпер больш за 150 грузавікоў, у «Казловічах» - больш за 90.

Мытнікі абяцалі развязаць гэтую праблему яшчэ на пазамінулым тыдні. Адначасова Памежны камітэт Беларусі працягвае вінаваціць краіны Еўразвязу, заявіўшы, што за мінулыя дні толькі 3 з 10 сумежных пунктаў пропуску на мяжы з ЕЗ выканалі дамоўленасці па пропуску грузавых транспартных сродкаў.

Мытная служба Польшчы адрэагавала на запыт «Белсата» і патлумачыла, што колькасць грузавікоў на памежным пераходзе ў «Бабраўніках» у кірунку «ўезд у Польшчу» адэкватны прапускной здольнасці гэтага пераходу.

«На колькасць афармленняў у «Баброўніках» уплывае, між іншым, наяўная інфраструктура на пераходзе і змяненне характару разгружаныя грузавікі, якія ўязджаюць у Польшчу - павелічэнне колькасці транспартных сродкаў, якія перавозяць груз, з адначасовым змяншэннем колькасці транспартных сродкаў, якія вяртаюцца ў Польшчу пустымі. На памежным пераходзе ў «Баброўніках» плануецца правесці мерапрыемствы павышэння яго прапускной здольнасці і, такім чынам, павялічыць колькасць правераных транспартных сродкаў», - паведамілі «Белсату» ў мытнай службе Польшчы.

Памежнікі Польшчы таксама рапартуюць, што ў сярэднім памежны кантроль грузавікоў на мяжы займае амаль 4,5 хвілін.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках