24 красавiка 2024, Серада, 12:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

iPhone навучаць кіраваць клімат-кантролем і наладамі крэслаў у аўтамабілях

5
iPhone навучаць кіраваць клімат-кантролем і наладамі крэслаў у аўтамабілях

«Яблычны» гігант збіраецца сур'ёзна пашырыць функцыянал Apple CarPlay.

Сістэма, якая злучае інтэрфейс iPhone з інфатэйментам машыны, атрымае доступ да мноства функцый і зможа кіраваць наладамі кліматычнай устаноўкі, люстэркаў, крэслаў і т. д.

Пра гэта паведамляе РБК са спасылкай на Bloomberg.

Мадэрнізаваная сістэма атрымала пілотную назву IronHeart і знаходзіцца на ранняй стадыі прататыпавання. Крыніцы ў Apple паведамляюць, што падлучаны да аўтамабіля смартфон зможа кантраляваць забортную тэмпературу, змяняць налады клімат-кантролю, кіраваць падагрэвам і іншымі рэгуляваннямі крэслаў, і нават атрымае доступ да асноўных прыбораў - спідометра, тахометра, а таксама датчыку ўзроўню паліва.

Аналітыкі ўпэўненыя, што больш глыбокая інтэграцыя Apple з аўтамабілем зробіць эксплуатацыю аўтамабіляў больш зручнай і інтуітыўна зразумелай. Але не ўсе аўтавытворцы чакаюць такога ўдасканалення «яблычных» пратаколаў. Падтрымку Apple CarPlay на сённяшні дзень маюць амаль 600 мадэляў машын. Аўтавытворцы не спяшаюцца даваць доступ Apple браць пад кантроль усе новыя сістэмы.

Выкарыстанне CarPlay на іншых экранах акрамя галоўнага мултымедыйнага падтрымлівае толькі BMW і Volkswagen, а адкрыццё машыны з дапамогай лічбавага ключа CarKey - і зусім толькі BMW.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках