16 красавiка 2024, aўторак, 12:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Раман Бяссмертны: Патэнцыял пратэсту ў Беларусі нарастае

3
Раман Бяссмертны: Патэнцыял пратэсту ў Беларусі нарастае
РАМАН БЯССМЕРТНЫ

Лукашэнка ўтрымліваецца толькі сілай Пуціна.

Украінскі дыпламат і палітык, былы амбасадар Украіны ў Менску Раман Бяссмертны ў інтэрв'ю «Новому времени» выказаў меркаванне, што пратэстны патэнцыял у Беларусі толькі ўзрастае:

- Калі гучыць пытанне, ці канчаткова захлынуліся пратэсты ў Беларусі, то маё меркаванне такое. У Беларусі прадаўжаецца стабільнае супрацьстаянне, і казаць пра тое, што цяпер адзін ці іншы бок перамаглі, я б не стаў.

Ідзе нарошчванне патэнцыялу, і калі б не Расея (не Крэмль), то грамадства пратэставала б.

Яно цяпер знаходзіцца ў такім тупіку праз тое, што ўнутрана для сябе дыскутуе - дык якую ж ролю адыгрывае ў гэтым працэсе Крэмль і Пуцін? Бо Беларусь цікавіць Пуціна як плацдарм вайскова-стратэгічны для пагрозы ў першую чаргу Украіне і краінам Балтыі, а таксама краінам Еўропы.

У верасні-кастрычніку-лістападзе мінулага года, памятаеце, якія там гучалі тэзісы? Там гучалі тэзісы надзеі на тое, што Пуцін нешта зробіць, а Беларусь будучая злучыць мостам Еўропу і Расею.

Цяпер, у выніку таго, што ўсё больш і больш становіцца зразумела, што Лукашэнка трымаецца сілай Пуціна, гэта завяло апазіцыю ў тупік. Пратэстны рух у Беларусі знаходзіцца ў нявызначанасці. Але сёння патэнцыял пратэсту нарастае. Як ён выбухне?

Відавочна, што эмацыянальнасць, якая нарастае, будзе нарастаць і далей. Таму што ядро пратэстаў - маладое пакаленне. Яно выхаванае ў квазінезалежнай Беларусі і не падзяляе спосабы супрацьстаяння, якія былі раней. Яно досыць актыўнае і разумее, што запас часу не такі вялікі. Таксама для гэтага пакалення ўжо зразумела, што роля Крамля ў знаходжанні Лукашэнкі пры ўладзе з'яўляецца вызначальнай. Тэма супрацьстаяння гэтага маладога пакалення і Крамля - гэта тэма найбліжэйшай будучыні.

Усведамленне шараговым беларусам таго, што ён змагаецца супраць Крамля, а не толькі супраць Лукашэнкі, гэта пытанне некалькіх месяцаў. І, на мой погляд, сітуацыя там выбухне чарговым супрацьстаяннем.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках