20 красавiка 2024, Субота, 12:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэйтынгі кіраўніцтва ЗША ў свеце выраслі

9
Рэйтынгі кіраўніцтва ЗША ў свеце выраслі

Адбілася розніца ў падыходах да кантактаў з вонкавым светам за адміністрацыямі Трампа і Байдэна.

Рэйтынгі кіраўніцтва ЗША выраслі за першыя шэсць месяцаў адміністрацыі прэзідэнта Джо Байдэна, сведчаць вынікі апытання Gallup, праведзенага амаль у 50 краінах, паведамляе «Голас Амерыкі».

Росту папярэднічала падзенне медыя рэйтынгу кіраўніцтва ЗША да рэкордна нізкага ўзроўню 30 адсоткаў у 108 краінах, дзе Gallup праводзіў апытанне летась - апошнім годзе адміністрацыі прэзідэнта Дональда Трампа.

Аналітычная кампанія Gallup паведаміла, што яе звесткі за 2021 год яшчэ не поўныя, але ў 46 краінах, дзе звесткі былі даступныя да пачатку жніўня, рэйтынг адабрэння амерыканскага кіраўніцтва вырас да 49 адсоткаў.

Рэйтынгі знізіліся ў трох краінах: у Расеі з 18 да 13 адсоткаў, у Сербіі з 20 да 16 і ў Беніне з 54 да 50 адсоткаў.

Пры гэтым рэйтынгі амерыканскага кіраўніцтва значна выраслі ў некалькіх еўрапейскіх краінах.

Рост склаў 52 адсоткі ў Партугаліі, 45 пунктаў у Нідэрландах і 41 пункт у Швэцыі.

Адабрэнне амерыканскага кіраўніцтва таксама вырасла з 17 да 55 адсоткаў у суседняй з ЗША Канадзе, двухзначны рост таксама адбыўся ў Нямеччыне, Італіі, Францыі і Японіі.

Гэлап паказаў на розніцу ў падыходах ЗША да кантактаў з вонкавым светам за адміністрацыямі Трампа і Байдэна. Трамп прасоваў сваю палітыку «Амерыка перш за ўсё», у той час як Байдэн імкнецца да больш цеснага супрацоўніцтва з іншымі краінамі.

«Гэтыя словы і справы, магчыма, супакоілі многіх даўніх хаўруснікаў ЗША і міжнародную супольнасць агулам і дапамагаюць растлумачыць значны рост рэйтынгаў адабрэння ў большасці з 46 краін і тэрыторый, ахопленых даследаваннем у першым паўгоддзі 2021 года», - заявіў Gallup.

Але, нягледзячы на высокія рэйтынгі, ЗША займаюць другое месца ў некаторых рэгіёнах, значна адстаючы ад лідараў.

Калі Gallup пытаўся рэспандэнтаў, ці ўхваляюць яны дзеянні кіраўніцтва ЗША, Нямеччыны, Кітая і Расеі, Нямеччына заняла першае месца сярод удзельнікаў апытання ў Еўропе, Азіі і на амерыканскіх кантынентах. Кіраўніцтва ЗША заняло першае месца толькі ў Афрыцы (53 адсоткі супраць 49 у Нямеччыне).

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках