25 красавiка 2024, Чацвер, 19:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік Пентагона адказаў Крамлю

4
Кіраўнік Пентагона адказаў Крамлю

Лойд Осцін заявіў, што ў аніводнай краіны няма права вета на ўступленне ў NATO.

Ніводная краіна не мае права вета на ўступленне якой-небудзь дзяржавы ў NATO, Украіна самастойна будзе развязваць пытанні аб сваім збліжэнні з Альянсам. Пра гэта заявіў на брыфінгу ў Кіеве кіраўнік Мінабароны ЗША Лойд Осцін, піша liga.net.

Журналісты папрасілі кіраўніка Пентагона распавесці пра перспектывы сяброўства Украіны ў NATO, калі будзе план дзеянняў па сяброўстве ў Альянсе і адрэагаваць на заяву прэс-сакратара прэзідэнта РФ Дзмітрыя Пяскова, які назваў уступленне Украіны ў NATO найгоршым сцэнарам для Расеі.

«Ніводная трэцяя краіна не мае права вета на ўступленне ў NATO. Украіна мае права вызначаць сваю будучую замежную палітыку без вонкавага ўмяшання... Мы будзем прадаўжаць працаваць разам, каб пераканацца: мы ў правільным месцы - і Украіна можа сябе абараніць», - адказаў Осцін.

Ён таксама нагадаў на брыфінгу, што краіны NATO на саміце падтрымалі імкненне Украіны да сяброўства ў Альянсе.

«Мы застаёмся непахісныя ў падтрымцы абароннай рэформы Украіны, якая будзе спрыяць дасягненню крытэрыі паўнапраўнага сяброўства ў NATO», - дадаў кіраўнік Мінабароны ЗША.

Осцін паўтарыў, што падтрымка ЗША суверэнітэту Украіны непахісная. З ягоных слоў, Вашынгтон асуджае акупацыю Крыма, заклікае Расею спыніць вайну на Данбасе, дэстабілізацыю на Чорным моры і каля ўкраінскіх межаў, а таксама кібератакі на ЗША і амерыканскіх партнёраў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках