25 красавiка 2024, Чацвер, 13:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Замест каранавіруса - ішэмічная хвароба сэрца»

6
«Замест каранавіруса - ішэмічная хвароба сэрца»

Як у Беларусі хаваюць статыстыку смяротнасці і вакцынацыі ад COVID-19.

Лічбы захворванняў і смерцяў заніжаныя ў разы, а сітуацыя з каранавірусам выйшла з-пад кантролю. Пра гэта кажуць усе медыкі, з якімі журналісты «Белсата» размаўлялі пры падрыхтоўцы гэтага рэпартажу.

«Часцей за ўсё пішам ішэмічная хвароба сэрца. Калі ёсць анкалогія, не важна, прагрэсуе ці стабілізаваная... маскуецца пад ішэмічную хваробу сэрца, якую-небудзь анкалогію», - распавядае лекар менскага шпіталя.

Журналісты атрымалі медыцынскую дакументацыю адной з менскіх лякарняў. У гэтых дакументах распісана, як на працягу дня пасля паступлення ў шпіталь памірае чалавек.

Вось пацыентка 58 гадоў, якая паступіла з нетыповай пнеўманіяй, падчас абследавання ёй паставілі дыягназ COVID-19. Праз некалькі гадзін яна памірае, а дыягназ, ад якога яна афіцыйна памерла, - лімфацытарны лейкоз.

Ёсць сведчанні і пра тое, што падрабляюцца вынікі тэставання на COVID.

З афіцыйных звестак, у Беларусі вакцынаваныя блізу 20 адсоткаў жыхароў. Мы атрымалі інфармацыю ад работнікаў аднаго з прадпрыемстваў аб тым, што яны купілі даведкі аб вакцынацыі, не робячы прышчэпкі.

Лекар, якая займаецца вакцынацыяй ад каранавіруса, запэўнівае, што «ліпавыя» даведкі лёгка праверыць.

У Беларусі другі тыдзень дзейнічае ўказ аб абавязковым нашэнні масак, на дзяржканалах пачалі ўжываць слова «каранавірус», а сёння ў Палацы незалежнасці пройдзе нарада аб сітуацыі з COVID. Але ці не спазніліся гэтыя захады?

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках