23 красавiка 2024, aўторак, 9:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новы зліў кібер-партызан: высокапастаўлены чыноўнік Міністэрства аховы здароўя прагаварыўся аб рэальнай сітуацыі з каранавірусам у Беларусі

20
Новы зліў кібер-партызан: высокапастаўлены чыноўнік Міністэрства аховы здароўя прагаварыўся аб рэальнай сітуацыі з каранавірусам у Беларусі

Лічбы шакавальна разыходзяцца з афіцыйнай статыстыкай.

Беларускія кібер-партызаны апублікавалі зліў тэлефоннай размовы аднаго з начальнікаў управы аховы здароўя Мінаблвыканкама з ягонай маці.

«Сябры, на гэты раз наш кібер-зліў закране сітуацыю з каранавірусам у Беларусі. Вы пачуеце размова Зіновія Гозмана, першага намесніка начальніка галоўнай управы аховы здароўя Менаблвыканкама, з ягонай мамай.

Аўдыёзапіс зроблены 6 мая 2021 года.

У гэтай гутарцы Гозман паведамляе маці, што ў РБ паказчык захворвання - 90 чалавек на 100 тысяч насельніцтва. Гэтыя лічбы ніяк не сыходзяцца з афіцыйнай статыстыкай Міністэрства аховы здароўя.

Нагадваем, што раней мы ўжо публікавалі рэальныя звесткі пра смяротнасць ад Covid-19, якія таксама моцна разыходзяцца са статыстыкай Міністэрства аховы здароўя. Нам хлусілі і працягваюць хлусіць, хаваючы нядбалае стаўленне рэжыму да чалавечых жыццяў», - пішуць кібер-партызаны.

У такіх умовах кожнаму з нас важна праявіць свядомасць і выконваць меры супраць распаўсюджвання захворвання.

Насіце маску, трымайце дыстанцыю, рэгулярна мыйце рукі. Беражыце сваё здароўе.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках