25 красавiка 2024, Чацвер, 10:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У ЕАБР прагназуюць двухзначную гадавую інфляцыю ў Беларусі

2
У ЕАБР прагназуюць двухзначную гадавую інфляцыю ў Беларусі

Як падаражэе наша жыццё найбліжэйшым часам?

Паскарэнне гадавой інфляцыі ў Беларусі да 10,2% у верасні выклікана зніжэннем ураджаю збожжа, мяркуюць экспэрты Еўразійскага банка развіцця. Сярод іншых прычын - падаражанне прадуктаў харчавання ў свеце і ў ключавога гандлёвага партнёра - Расеі. На думку экспэртаў, рост коштаў на тавары і платныя паслугі па выніках года з вялікай імавернасцю будзе на ўзроўні 10%. Гэта ўдвая больш, чым першапачаткова планавалі службоўцы, піша zerkalo.io.

«Дынаміка інфляцыі сігналізуе аб магчымай рэалiзацыi раней пазначанай рызыкі, звязанай са зніжэннем ураджаю збожжа. Так, кошт харчовых тавараў вырас у верасні на 11,2% гадавых пасля 9,5% месяцам раней», - удакладняюць ў ЕАБР.

Гэта значыць прадуктовая інфляцыя ў верасні была вышэйшай, чым агулам усіх тавараў і паслуг - 11,2% супраць 10,2%.

Паводле звестак Мінсельгасхарча на 17 верасня, агулам у краіне намалацілі 7 мільёнаў 37,1 тысячы тон збожжа. Год таму на да 17 кастрычніка сабралі 8 мільёнаў 285,7 тысячы тон. Зніжэнне назіраецца ва ўсіх рэгіёнах, але прыкметнейшае за ўсё падзенне ў Гарадзенскай вобласці. Калі ў 2020-м намалацілі 1 мільён 596,9 тысячы тон збожжа то ў гэтым - на 308,5 тысячы тон менш.

«На росце ўнутраных коштаў прадуктаў харчавання адбіваецца і падвышэнне кошту прадуктаў харчавання ў свеце і ў ключавога гандлёвага партнёра - Расеі, - удакладняюць ЕАБР. - Рост кошту нехарчовых тавараў у верасні запаволіўся да 10,3% гадавых з 11,4% у жніўні, але заставаўся высокім ва ўмовах падвышаных інфляцыйных чаканняў, глабальных затрымак паставак і падаражання сыравіны на сусветным рынку».

Экспэрты ЕАБР мяркуюць, што імавернасць захавання гадавой інфляцыі блізу 10% па выніках гэтага года ўзрасла.

Нагадаем, на гэты год першапачаткова планавалі інфляцыю да 5%, нягледзячы на тое, што падвышалі ПДВ на многія тавары, што адбілася на раздробных коштах у бок павелічэння. У выніку прагноз перагледзелі да 9%.

Як падаражэе наша жыццё найбліжэйшым часам

З планаў уладаў, мабільная сувязь, інтэрнэт, стацыянарная тэлефонная сувязь, паштовыя паслугі павінны падаражэць на 4% у чацвёртым квартале. Гэта прадугледжана для кампенсацыі росту выдаткаў, але не вышэй за ўзровень прагназаванай базавай інфляцыі.

Да канца года таксама павінен падаражэць праезд у гарадскім грамадскім транспарце, чаканы рост - 6,8%, ці 5 капеек за адну паездку (гаворка пра падаражанне аднаго білета). У кастрычніку-снежні таксама павінны падняць тарыфы на пасажырскія перавозкі прыгарадным аўтамабільным транспартам - на 11,1%, або на 1 капейку за адзін кіламетр.

З пачатку 2022 года ў Беларусі плануюць падняць тарыфы на ЖКУ, павялічыць многія падаткі. Нагадаем, у гэтым годзе чыноўнікі паднялі з 1 студзеня ПДВ на лекі, медычныя вырабы, дзіцячыя тавары, многія прадукты харчавання, што адбілася на раздробных коштах.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках