19 красавiка 2024, Пятніца, 13:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Екацярынбургу 16 чалавек памерлі ад атручвання метылавым спіртам

У Екацярынбургу 16 чалавек памерлі ад атручвання метылавым спіртам

Такая трагедыя адбылася на мінулым тыдні ў Арэнбуржскай вобласці.

У расейскім Екацярынбургу 16 чалавек, паводле папярэдніх звестак, памерлі за тыдзень пасля ўжывання сурагатнага алкаголю, паведаміў рэгіянальны каардынатар партыйнага праекта "Едіной Росіі" "Народны кантроль" Дмітрый Чукрэеў, перадае ВВС.

"Усё гэта жыхары мікрараёна Чкалаўскага. Яны памерлі ад ужывання метылавага спірту", - цытуе "Інтэрфакс" Чукрэева.

З ягоных слоў памерлыя, паводле папярэдніх дадзеных, куплялі алкаголь на разліў на адным з базараў, побач з якім жылі.

"Супрацоўнікі паліцыі зрабілі ўсе неабходныя захады, выявілі там два пункты, якія гандлявалі спіртам, асобы затрыманыя. Супрацоўнікі Следчага камітэта, наколькі мне вядома, ужо распачалі крымінальную справу паводле гэтага факту", - дадаў ён.

На мінулым тыдні падобная трагедыя адбылася ў іншым расейскім рэгіёне - Арэнбуржскай вобласці.

Там ад атручвання сурагатным алкаголем памерлі 34 чалавекі. Агулам у Арэнбуржскім краі атруціліся 67 чалавек. У іхняй крыві быў знойдзены смяротна небяспечны метылавы спірт.

Нелегальна вырабленыя трункі каштуюць танней за легальныя, але могуць змяшчаць смяротна небяспечныя дамешкі, асаблівы метылавы спірт.

Самая сур'ёзная трагедыя адбылася ў Іркуцку ў снежні 2016 года, калі 76 чалавек загінулі, выпіўшы парфумна-касметычны сродак для ваннаў "Глог".

Паводле тэхналогіі ён меў быць зроблены з этылавага спірту, але ў яго аснове выявіўся метылавы.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках