18 красавiка 2024, Чацвер, 23:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Асіст Шаранговіча дапамог «Нью-Джэрсі» абгуляць «Чыкага»

1
Асіст Шаранговіча дапамог «Нью-Джэрсі» абгуляць «Чыкага»
ФОТА: GETTY IMAGES

Беларус зноў вылучыўся ў рэгулярным чэмпіянаце НХЛ.

Працягваецца рэгулярны чэмпіянат НХЛ. «Нью-Джэрсі» Шаранговіча абыграў «Чыкага» (4:3 АТ), «Ванкувер» перамог па булітах «Філадэльфію» (5:4 Б), «Анахайм» саступіў «Мінесоце» (1:2 АД), паведамляе «Трибуна».

Беларускі нападнік «Нью-Джэрсі» Ягор Шаранговіч аддаў асіст на Джэка Х'юза пры другой закінутай шайбе сваёй каманды.

Шаранговіч правёў на лёдзе 18 хвілін 50 секунд, зарабіўшы каэфіцыент карыснасці «+2». Беларус гуляў у першым звяне разам з Куаканенам і Х'юзам.

Нью-Джэрсі - Чыкага - 4:3 (1:0, 1:1, 1:2, 1:0)

Дата правядзення: 16 кастрычніка, 02.00, «Prudential Center»

1:0 - 1 Хэмілтан (Заха)

1:1 - 21 Дэбрынкат (Джонсан, Кэйн)

2: 1 - 37 Хьюз (Куаканен, Шаранговіч)

3:1 - 46 Юнсан (Татар, Мерсер)

3:2 - 56 Дак (Кэйн, Джонсан)

3:3 - 59 Кубалік (Джонс, Хэйгл)

4:3 - 61 Хьюз (Грэйвс)

Брамнікі: Дж.Бэрнье 24/27 - Ланкінен 25/29.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках