23 красавiка 2024, aўторак, 15:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відэафакт: На АЗС пад Мазыром льюць дзіўнае дызельнае паліва

9
Відэафакт: На АЗС пад Мазыром льюць дзіўнае дызельнае паліва

Кіроўцы абураныя.

У Сеціве набывае папулярнасць відэа з адной з АЗС, на якой з паліўнага шланга падаецца дзіўнае дызпаліва, піша abw.by.

Шмат каго збянтэжыў колер і мутнасць дызпаліва. Гэта нармальна? Як адзначаецца, відэа знята на адной з АЗС "Беларуснафты" ў Мазырскім раёне. Мужчына, які стаіць каля аўто, абураны (у відэа прыбралі гук праз ненарматыўную лексіку):

"Што гэта? Гэта салярка?" - абураецца мужчына ў гутарцы з работнікамі АЗС. Ён кажа, што ў яго экскаватар і што будзе, калі такое ён залье. "Добра экскаватар, а калі б ты заліў у BMW?" - парыруе іншы мужчына.

Журналісты папрасілі каментар у прэс-службу "Беларуснафты":

"Пасля звароту кліента з падазрэннем на якасць дызельнага паліва, што рэалізуецца на АЗС у Мазырскім раёне, спецыялісты прадпрыемства ўзялі пробы і правялі пазапланавую праверку якасці дызельнага паліва на адпаведнасць патрабаванням. Па выніках выпрабаванняў выяўлена, што паліва дызельнае ДТ-Л-К5 гатунак З адпавядае патрабаванням тэхнічнага рэгламенту Мытнага саюза ТР МС 013/2011 "Аб патрабаваннях да аўтамабільнага і авіяцыйнага бензіну, дызельнага і суднавага паліва, паліва для рэактыўных рухавікоў і мазуту" і СТБ 1658-2015 "Паліва дызельнае для рухавікоў унутранага згарання. Паліва дызельнае".

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках