29 сакавiка 2024, Пятніца, 9:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея заявіла, што можа спыніць транзіт нафтапрадуктаў праз Беларусь праз дзеянні рэжыму

16
Расея заявіла, што можа спыніць транзіт нафтапрадуктаў праз Беларусь праз дзеянні рэжыму

У справу ўключыўся цэлы шэраг ведамстваў.

Прэзідэнт расейскай «Транснафты» Мікалай Токараў абвінаваціў беларускі рэжым у эканамічных праблемах прадуктаправода «Захад-Транснафтапрадукт», які пастаўляе дызпаліва ад расейскіх і беларускіх НПЗ транзітам праз Беларусь у Вугоршчыну і Латвію. Паводле ягоных слоў, становішча «дочкі» расейскай кампаніі пагоршанае рукатворна. Пасля аўдыту будзе разглядацца пытанне аб прыпыненні дзейнасці прадпрыемства, паведамляе «Коммерсантъ».

«На жаль, сітуацыя не мяняецца. У справу ўключыліся праваахоўнікі, пракуроры, падаткавікі, вельмі шмат ведамстваў, якія прыходзяць не дапамагчы, а наглядаць, правяраць і што-небудзь яшчэ рабіць. Таму мы, вядома, глядзець спакойна на гэта не будзем», - сказаў Токараў ў кулуарах Расейскага энергетычнага тыдня.

Ён адзначыў, што кампанія правядзе пільны эканамічны аўдыт, пастанова будзе прымацца зыходзячы з перспектывы. Зараз трубаправод «працуе ў мінус».

Раней журналісты высветлілі, што аператар нафтапрадуктаправода «Транснафты» на тэрыторыі Беларусі «Захад-Транснафтапрадукт» можа збанкрутаваць праз падвышэння падаткаў у рэспубліцы і адміністрацыйнага ціску на кампанію. У кампаніі асцерагаліся, што Менск можа ініцыяваць банкруцтва прадпрыемства, а затым яго нацыяналізацыю.

«Вось найбліжэйшым часам, праз два-тры тыдні, будзе падпісанне вялікага пакета ўзгодненых двухбаковых дакументаў, калі пасля гэтага сітуацыя не зменіцца, ну тады аж да прыпынення дзейнасці прадпрыемства давядзецца разглядаць пытанне. Пакуль не хацелі б», - сказаў спадар Токараў (цытата з ТАСС).

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках