19 красавiка 2024, Пятніца, 22:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусам давядзецца плаціць транспартны падатак за чужое аўто?

58
Беларусам давядзецца плаціць транспартны падатак за чужое аўто?

Тыя, хто прадаваў аўто без зняцця з уліку, сутыкнуліся з праблемай.

Пінчук прадаў аўтамабіль без зняцця з уліку. Пошукі цяперашняга ўладальніка нагадваюць дэтэктыўную гісторыю, піша сайт media-polesye.by.

- У 2009 годзе я прадаў свайму знаёмаму аўто без рэгістрацыі, гэта значыць без зняцця з уліку. Прадаваў тэрмінова, бо ад'язджаў у Польшчу. Калі я вярнуўся ў Беларусь, хацеў аформіць продаж як належыць. Даведаўся, што майго знаёмага пасадзілі.

Лёсам свайго былога аўто Аляксандр зацікавіўся ў канцы 2020 года, калі стала вядома, што ўводзіцца транспартны падатак.

- Я паехаў у МРЭА. Там мне нічым не дапамаглі ў пошуку аўто, сказалі «шукайце сваімі сіламі». Па сваіх каналах мне ўсё-такі ўдалося знайсці ўладальніка. На шчасце, ён жыў недалёка ад Пінска, у вёсцы Валішча. Я звязаўся з гэтым чалавекам. Высветлілася, што ён гэтае аўто ўжо прадаў. Знаходзіцца яно ў іншай вёсцы Пінскага раёна. Ніякіх кантактаў новага ўладальніка ў мяне не было. Прыйшлося ехаць у гэтую вёску і апытваць мясцовых. Можа быць, хто-небудзь бачыў гэта аўто. Я паказваў фатаграфію машыны. І адзін чалавек яе апазнаў. Ён мне падказаў, дзе жыве мужчына, які на ёй ездзіў.

На гэтым пошукі Аляксандра не завяршыліся. Высветлілася, што машына была прададзеная жыхару Менскага раёна. Ранейшы гаспадар паведаміў назву вёскі і прозвішча новага ўладальніка. Пінчук патэлефанаваў у мясцовы сельсавет. Там ніякай інфармацыі не паведамілі. На гэтым нітачка абрываецца.

- Калі прыйдзе паведамленне аб выплаце падатку на аўто, буду звяртацца ў падатковую. Растлумачу усю сітуацыю. Калі што, буду звяртацца за дапамогай да знаёмага юрыста.

Напісаць каментар 58

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках