29 сакавiка 2024, Пятніца, 17:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Ябацька», які ўдарыў лекара ў Берасці: Мне сорамна

95
«Ябацька», які ўдарыў лекара ў Берасці: Мне сорамна

Журналісты адшукалі неадэкватнага дэбашыра.

Tut.by адшукаў мужчыну, які ўдарыў у Берасцейскай гарадской бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі медыка па твары. Гэта Мікалай, яму 55 гадоў, жыве ў Берасцейскім раёне, працуе кіроўцам школьнага аўтобуса. Ён пагадзіўся выкласці сваю версію падзей. Кажа 5 студзеня знаходзіўся ў Берасці, быў п'яны, «упаў на прыпынку, разбіў галаву».

- Да мяне падышлі два амапаўца - ветлівыя хлопцы, выклікалі хуткую дапамогу.

Так мужчына трапіў у прыёмнае аддзяленне бальніцы.

- А ў мяне такая палітыка - я за цяперашнюю ўладу, за Лукашэнку. Чаго ім не стае? Нармальна ж жывём!

Мужчына ведае пра пратэсты медыкаў у Беларусі, гэтай з'явай ён не задаволены. Распавёў, што ў прыёмным аддзяленні стаў казаць супрацоўнікам хуткай дапамогі, што ён думае пра гэта і пра Лукашэнку - каб самога не прынялі за пратэстоўца.

- Яны (медыкі. - Заўвага.) мне сказалі: «За каго ты, за каго?». І сталі мяне «тузаць, адзін узяў за шыю»! Калі б яны «мяне не патузалі, я б нікога не ўдарыў!»

Што ўкладвае мужчына ў слова «тузаць», падрабязней даведацца не ўдалося.

Пасля канфлікту, які трапіў на відэа, у бальніцы Мікалаю аказалі дапамогу.

- Апрацавалі рану, абследавалі і адпусцілі. На другі дзень мне патэлефанаваў участковы і сказаў, што трэба сустрэцца.

Пра тое, што відэа з яго паводзінамі ўжо шырока разышлося ў сацыяльных сетках, мужчына ведае.

- Мне, вядома, сорамна, няёмка, але ўжо як ёсць.

Напрыканцы ён дадаў, што сваіх палітычных перакананняў працягне прытрымлівацца.

Напісаць каментар 95

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках