18 красавiка 2024, Чацвер, 23:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вылучаны ад Беларусі фільм знялі з конкурсу на прэмію «Оскар»

5
Вылучаны ад Беларусі фільм знялі з конкурсу на прэмію «Оскар»

«Лекцыі фарсі» дыскваліфікавалі за неадпаведнасць правілам амэрыканскай кінаакадэміі.

Драма «Лекцыі фарсі» не зможа пазмагацца за «Оскар». Фільм Вадзіма Перэльмана, які вылучылі на спаборніцтва за прэмію ад Беларусі, дыскваліфікавалі за неадпаведнасць правілам амэрыканскай кінаакадэміі. Пра гэта паведамляе амэрыканскае выданне Variety.

Згодна з правіламі, пэўная колькасць чалавек, якія так або інакш удзельнічалі ў стварэнні стужкі, маюць быць з краіны, ад якой вылучаецца фільм. Аднак стваральнікі «Лекцый фарсі» не здолелі пацвердзіць, што большая частка творчай групы стужкі з Беларусі.

- Беларускі камітэт і нашы партнёры ў вытворчасці разважылі, што фільм адпавядае ўсім патрабаванням, неабходным для прэзэнтацыі краіны на цырымоніі ўручэння прэміі «Оскар». Аднак той факт, што фільм з'яўляецца міжнароднай супольнай прадукцыяй з удзелам некалькіх краін і што асноўная мова не з'яўляецца афіцыйнай мовай краіны, якая падала заяўку, заўсёды азначаў, што наш выпадак быў даволі унікальным, - сказаў прадусар фільма Ілля Стуарт.

«Лекцыі фарсі» - праект Расеі, Нямеччыны і Беларусі. Большая частка здымак прайшла ў Беларусі, у Бабруйску і на натурнай пляцоўцы «Беларусьфільма». Фільм грунтуецца на апавяданні нямецкага драматурга Вольфганга Кольхаазе «Вынаходства мовы». Драма Перэльмана апавядае пра бэльгійскага габрэя, які трапіў у канцлагер і, каб выжыць, вымушаны выдаваць сябе за пэрса.

Сусветная прэм'ера «Лекцый фарсі» адбылася на Бэрлінскім кінафэсце.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках