23 красавiка 2024, aўторак, 12:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Звальняюць легендарнага дырэктара музея гісторыі Магілёва

7
Звальняюць легендарнага дырэктара музея гісторыі Магілёва
АЛЯКСЕЙ БАЦЮКОЎ
ФОТА: MOGILEV-REGION.GOV.BY

Ён падпісаў ліст з патрабаваннем новых выбараў.

Аляксей Бацюкоў, дырэктар Музея гісторыі Магілёва, атрымаў апавяшчэнне пра непадаўжэнне кантракту. Пра гэта ён распавёў tut.by.

Са слоў Бацюкова, апавяшчэнне яму ўручылі ў Магілёўскім гарвыканкаме ўчора, 6 студзеня. Дакумент падпісаны 4 студзеня. Дырэктар будзе працаваць на сваёй пасадзе да 16 лютага.

- Там смешна было - уручылі і пытаюцца. Ну, а што вы ў нас не пытаецеся [пра прычыны]. Я кажу: «А што пытацца, усё зразумела». Так і разышліся.

Бацюкоў кіруе музеем з 2011 года. За гэты час установе ўдалося на ахвяраванні грамадзян і прадпрыемстваў вярнуць у Беларусь і папоўніць сваю калекцыю каштоўнымі артэфактамі. Сярод іх Статут Вялікага княства Літоўскага. Гэта былао ўнікальная падзея для беларускай культуры.

Раней дырэктар музея разам з шасцю падначаленымі падпісаў адкрыты ліст, у якім асуджалася «нематываваная жорсткасць супрацоўнікаў праваахоўных органаў», і адзначалася, што «грамадзяне не адчуваюць сябе ў бяспецы». Сярод патрабаванняў была адстаўка Лукашэнкі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках