29 сакавiка 2024, Пятніца, 18:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амапавец, які ўдарыў жанчыну на мітынгу ў Пецярбургу, прыйшоў да яе з кветкамі

75
Амапавец, які ўдарыў жанчыну на мітынгу ў Пецярбургу, прыйшоў да яе з кветкамі
Фото: Global Look Press

З яго слоў, за некалькі хвілін да ўдару яго «залілі газам».

Амапавец, які ўдарыў падчас несанкцыянаванага мітынгу Пецярбургу жанчыну нагой у жывот, прынёс ёй у бальніцу кветкі і папрасіў прабачэння. Відэа апублікавалі Telegram-каналы «Mash на Мойке» і Baza, паведамляе РБК.

Паліцыянт сказаў, што за пяць хвілін да таго, што здарылася яго «залілі газам».

«У мяне запацела забрала, я не бачыў, што адбываецца. Я вам клянуся, для мяне гэта сітуацыя шокавая, калі я даведаўся, што адбылося, для мяне гэта асабістая трагедыя была», - заявіў ён. На відэа, якое апублікавала «Фонтанка», забрала ў амапаўца падчас удару было паднятае.

«Не хвалюйцеся. Усе жывыя, вунь, кветачкі якія добрыя, хрызантэмкі. Добра, нічога страшнага. З богам», - сказала пацярпелая.

Да яе за кадрам таксама звярнулася іншая жанчына, якая папрасіла «не трымаць зла» і сказала, што амапавец «вельмі перажывае» наконт таго, што здарылася. «Хлопцу скажыце, каб не перажываў», - адказала пацярпелая.

Амапавец ударыў яе падчас несанкцыянаванага мітынгу ў падтрымку апазіцыянера Аляксея Навальнага ў Пецярбургу 23 студзеня. На відэа, якое апублікавала «Фонтанка», сілавікі адводзілі затрыманага. Жанчына выйшла да іх насустрач і спытала, навошта паліцэйскія яго схапілі. У адказ адзін з амапаўцаў ударыў жанчыну нагой у жывот з крыкам: «З праезнай часткі!»

Раніцай 24 студзеня Baza паведаміла, што Юдзіна знаходзіцца ў рэанімацыі ў беспрытомным стане і за ноч ёй стала горш. У той жа час дырэктар НДІ хуткай дапамогі ім. І.І. Джанелідзе Вадзім Манукоўскі паведаміў выданню «Подъем», што стан здароўя жанчыны не выклікае хваляванняў і яна «адчувае сябе цудоўна».

Напісаць каментар 75

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках