20 красавiка 2024, Субота, 7:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі зарэгістравалі петыцыю з патрабаваннем зруйнаваць палац Пуціна

36
У Расеі зарэгістравалі петыцыю з патрабаваннем зруйнаваць палац Пуціна

Жыхары Геленджыка заявілі, што палац прэзідэнта РФ знаходзіцца на «забароненай тэрыторыя для пабудоў».

У Расеі жыхары Геленджыка ў Краснадарскім краі заклікалі зруйнаваць палац прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна. Адпаведную петыцыю зарэгістравалі на платформе грамадзянскіх ініцыятыў Change.org, паведамляе gordonua.com.

Пры будаўніцтве палаца знішчылі частку ўнікальнага лесу. Пуцін «не мог не ведаць, што тэрыторыя, дзе пабудаваны палац, знаходзіцца ў цэнтры ахоўнай зоны - ад Шэсхарэса да Архіпкі, з лініі гор да трэцяга кіламетра акваторыі ад берагавой лініі», гаворыцца ў паведамленні.

«Гэта забароненая тэрыторыя для пабудоў, не звязаных з развіццём грамадскай санаторна-курортнай сферы. Мыс Ідакопас знаходзіцца ў цэнтры гэтай зоны», - адзначылі аўтары петыцыі.

Жыхары Геленджыка, між іншым, патрабуюць:

знесці незаконную пабудову;

заплаціць штраф у казну горада;

аднавіць высечаны масіў рэліктавай піцундскай хвоі і ўнікальны рэльеф мыса;

прыбраць бетонны мур з калючым дротам;

вярнуць усім расейцам, якія прыязджаюць на адпачынак, доступ для шпацыраў у лес і на пляж.

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках