25 красавiка 2024, Чацвер, 4:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч: Толькі праўда зробіць нас вольнымі

1
Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч: Толькі праўда зробіць нас вольнымі
ФОТА: CATHOLIC.BY

Ганаровы мітрапаліт заклікаў новага кіраўніка беларускіх каталікоў не баяцца ўнікаць у праблемы грамадства.

Прызначаны апостальскім адміністратарам Менска-Магілёўскім біскуп Казімір Вялікаселец не павінен баяцца паглыбляцца ў праблемы беларускага грамадства і кожнага чалавека. З такім заклікам 24 студзеня падчас імшы ў менскай архікатэдры Найсвяцейшай Панны Марыі выступіў арцыбіскуп на пенсіі Тадэвуш Кандрусевіч, ганаровы мітрапаліт Менска-Магілёўскі, піша сайт naviny.by.

«Глыбокапаважаны ксёндз-біскуп Казімір, сёння ў тваім ужо багатым досведам жыцці надыходзіць час - «кайрос» (з грэцкай мовы «спрыяльны час». - заўв.), калі ты ўжо не толькі дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі, але становішся апостальскім адміністратарам Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі з правамі ардынарыя, - адзначыў каталіцкі іерарх. - Цябе заклікаў Папа, але гэта голас самога Ісуса Хрыста, таго, хто паклікаў цябе да святарства. <...> Сёння ў цябе час «кайрос», выкарыстоўвай яго так, як хоча Бог».

«Не бойся выплыць на глыбіню гэтых заданняў, якія стаяць перад касцёлам, перад нашай Айчынай. Не бойся зазірнуць у глыбіню праблем, з якімі мы сутыкаемся - грамадства і кожны чалавек. Не бойся з сілай абвяшчаць Божае слова тым, хто мае ўладу і не мае яе, тым, хто адукаваны, і тым, хто просты, тым, хто стары, і тым, хто малады, тым, хто здаровы, і тым, хто хворы, тым, хто на волі, і тым, хто ў зняволенні», - заклікаў арцыбіскуп на пенсіі.

Са слоў Кандрусевіча, сёння «людзі патрабуюць жывога і дзейснага Божага слова, якое нясе праўда». Ён падкрэсліў, што «толькі праўда зробіць нас свабоднымі».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках