20 красавiка 2024, Субота, 3:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Валерый Карбалевіч: Рэжымы асуджаныя на самастрэлы

8
Валерый Карбалевіч: Рэжымы асуджаныя на самастрэлы
Валерый Карбалевіч

Усякая рэвалюцыя ёсць вынікам памылковых дзеянняў уладаў.

Вуліца ў Беларусі ды Расеі становіцца стала дзейным палітычным фактарам, аналізуе агульныя рысы пратэстаў палітолаг Валер Карбалевіч.

- Агульнае ў абедзвюх краінах тое, што палітычная атмасфера наэлектрызаваная, народ не задаволены ўладай, і вуліца, у Беларусі ўжо дакладна, а ў Расеі, магчыма, таксама стане стала дзейным палітычным фактарам, - адзначыў палітолаг у экспрэс-каментары «Салідарнасці». - Акрамя таго, пратэсты ў Расеі пацвердзілі, што аўтарытарныя палітычныя рэжымы самі іх правакуюць.

Паколькі ў рамках такіх рэжымаў страчаная або знішчаная зваротная сувязь з грамадствам, яны проста асуджаныя на памылкі, неадэкватныя дзеянні, на самастрэлы, як цяпер прынята казаць.

Таму што расейскі крызіс - абсалютна штучна створаны, ён фактычна справакаваны самім Крамлём. Пры іншых дзеяннях Крамля можна было б усяго гэтага пазбегнуць. Я маю на ўвазе арышт Навальнага, я ўжо не кажу пра атручэнне, гэта іншая гісторыя.

Паколькі сувязь з грамадствам страчаная, то пратэст у Расеі стаў ілюстрацыяй да вядомага тэзісу, што ўсякая рэвалюцыя ёсць вынікам памылковых дзеянняў уладаў, неадэкватнасці ўладаў, глупства ўладаў.

У той жа час дэмакратычны пратэст у Расеі стаў падтрымкай дэмакратыі ў Беларусі. І для пратэстнага беларускага грамадства гэта надзея на тое, што перамога расейскага народа над аўтарытарным рэжымам Пуціна стане асновай і падтрымкай для беларускага народа, які змагаецца з аўтарытарным рэжымам Лукашэнкі, - мяркуе Карбалевіч.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках