20 красавiка 2024, Субота, 12:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лекары назвалі галоўную прыкмету посткавіднага сіндрому

1
Лекары назвалі галоўную прыкмету посткавіднага сіндрому

Наступствы COVID-19 праяўляюцца вельмі індывідуальна.

З прычыны посткавіднага сіндрому ў людзей, якія перахварэлі на COVID-19, могуць назірацца галаўныя болі і абвастрэнне іншых хвароб.

Пра гэта ў эфіры тэлеканала Obozrevatel TV расказала доктар-вірусолаг Ала Міроненка. «Каранавірус - гэта такая хвароба, дзе тонка, там і рвецца. Калі ў чалавека ёсць нейкія праблемы, яны абвастраюцца падчас COVID-19», - патлумачыла яна.

Згодна са словамі медыка, астэнія, то бок, слабасць і хуткая стамляльнасць, назіраецца пасля ўсякай інфекцыйнай хваробы, «асабліва цяжкай». Напрыклад, гэтыя сімптомы наяўныя і ў тых, хто перанёс каранавірус.

У той жа час, як распавяла лекарка, найбольш тыповай прыкметай посткавіднага сіндрому з'яўляецца галаўны боль.

«Бывае, што доўга не спыняецца галаўны боль, які дрэнна здымаецца. Ці, напрыклад, раніцай галава не баліць, а пасля абеду ці бліжэй да вечара пачынае балець», - паведаміла яна.

Медык дадала, што галаўны боль можа быць прыкметай «маласімптомнага праходжання каранавіруса», і пасля акрыяння яшчэ турбуе чалавека цягам пэўнага часу.

«Часта бывае, калі ў чалавека нават няма тэмпературы, але вельмі стабільны і моцны галаўны боль, які дрэнна здымаецца яшчэ падчас хваробы. Затым, калі хвароба быццам бы і прайшла, тэмпературы няма, але галаўныя болі яшчэ могуць даймаць. Гэта досыць індывідуальна», - заўважыла лекарка.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках