20 красавiка 2024, Субота, 15:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навуковец: Вада ў кранах дамоў акупаванага Сімферопаля ўважаецца за тэхнічную

8
Навуковец: Вада ў кранах дамоў акупаванага Сімферопаля ўважаецца за тэхнічную

Перад ужываннем яе варта некалькі дзён адстойваць.

Пакуль жыхары акупаванага Крыма скардзяцца на непрыемны пах вады, якая цячэ з кранаў, навукоўцы ўважаюць ваду Сімферопальскага вадасховішча за тэхнічную праз яе забруджанасць.

Пра гэта ў эфіры радыё «Спутник в Крыму» паведаміў кандыдат хімічных навук дацэнт кафедры агульнай і фізічнай хіміі факультэта біялогіі і хіміі Крымскага ўніверсітэта імя Вярнадскага Канстанцін Рабацягаў, паведамляе «Крым.Реалии».

Спецыяліст растлумачыў, што рака Салгір, якая падсілкоўвае Сімферопальскае вадасховішча, працякае ад Ангарскага перавалу і праходзіць праз усе населеныя пункты Салгірскай даліны.

«Немагчыма кантраляваць аб'ёмы скідаў на гэтым шляху. Больш за тое, некаторыя населеныя пункты не абсталяваныя каналізацыяй, таму ўсё гэта трапляе ў Салгір, а потым - у вадасховішчы», - сказаў Рабацягаў.

З ягоных слоў, у найбольш удалым становішчы знаходзяцца жыхары прыбярэжных раёнаў паўднёвага берага Крыму, бо яны спажываюць крынічную ваду з водазабораў, размешчаных у вярхоўях галоўнай грады Крымскіх гор. Там вада больш празрыстая і смачная.

Экспэрт параіў жыхарам даліны перад ужываннем вады некалькі дзён адстойваць яе ў адкрытай тары і чысціць пры дапамозе бытавых фільтраў. Ён мяркуе, што гэта дазволіць знізіць аб'ём завісі і часткова ліквідаваць непрыемны пах.

Так званае «міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Крыму» сцвярджае, што прычынай непрыемнага паху вады ў Сімферопалі з'яўляецца «хімічная рэакцыя».

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках