23 красавiка 2024, aўторак, 11:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гішпаніі падаў у адстаўку кіраўнік Генштаба, які вакцынаваўся па-за чаргой

5
У Гішпаніі падаў у адстаўку кіраўнік Генштаба, які вакцынаваўся па-за чаргой

Адстаўка адбылася праз 24 гадзіны пасля выцечкі інфармацыі.

У Гішпаніі міністр абароны прыняў адстаўку кіраўніка Генштаба ВС Мігеля Анхеля Вільяроі пасля скандалу з пазачарговай вакцынацыяй.

Пра гэта паведамляе "Еўрапейская праўда" са спасылкай на ABC.

У заяве, распаўсюджанай для СМІ ў суботу, Мігель Анхель Вільяроя патлумачыў сваю адстаўку "мэтай захавання іміджу Узброеных сілаў".

Адстаўка адбылася праз 24 гадзіны пасля выцечкі інфармацыі, што ён па-за чаргой атрымаў першую дозу вакцыны супраць каранавірусу разам з іншымі вайсковымі камандзірамі Генштаба ў рамках плана вакцынацыі Узброеных сілаў.

Цяпер ва Узброеных сілах Гішпаніі праводзяць праверку ў сувязі з неналежным выкананнем пратаколу вакцынацыі.

Міністэрства аховы здароўя зарэзервавала квоту вакцынаў для Узброеных сілаў, для якіх былі вызначаныя тры прыярытэтныя групы: 1) медыцынскі персанал арміі; 2) вайскоўцы, якія збіраюцца ўдзельнічаць у міжнародных місіях; 3) камандаванне залежна ад узросту. Апошнім пунктам скарыстаўся кіраўнік Генштаба.

З адстаўкай кіраўніка Генштаба Міністэрства абароны спрабуе ўрэгуляваць крызіс, выкліканы прышчэпачнай кампаніяй ва Узброеных Сілах, якая можа прывесці да іншых звальненняў у найбліжэйшыя дні, калі стане вядома пра іншыя выпадкі спрэчных прышчэпак.

У лісце, накіраваным міністру, генерал Вільяроя абараняе, што ён увесь час прытрымліваўся вызначаных пратаколаў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках