29 сакавiка 2024, Пятніца, 12:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Нямеччыне заклікалі да мараторыю на «Паўночны струмень – 2»

2
У Нямеччыне заклікалі да мараторыю на «Паўночны струмень – 2»

З Расеяй нельга весці справы.

Старшыня Свабоднай дэмакратычнай партыі (СвДП) Крысціян Лінднэр (Christian Lindner) заклікаў абвясціць мараторый на дабудаванне новага газаправода з Расеі ў Нямеччыну "Паўночны струмень – 2". "Пакуль у Расеі парушаюцца асноўныя чалавечыя і грамадзянскія правы, мы не можам весці з ёй справы, як звычайна. Гэта датычыцца і такіх інфраструктурных праектаў, як Паўночны струмень – 2. Цяпер трэба не прынцыпова адмаўляцца ад гэтага праекта, а аб'явіць мараторый", – сказаў ён у інтэрв'ю выданню Der Spiegel, апублікаваным у пятніцу, 23 студзеня, піша "Нямецкая хваля".

Паводле словаў Лінднэра, прадаўжэнне будаўніцтва газаправода павінна быць цесна звязанае з інтарэсамі партнёраў у Еўразвязе і ва Украіне. У гэтай сувязі нямецкі палітык указаў на магчымасць стварэння механізму бяспекі. "Калі Масква перакрые Украіне газавы кран, то гэта павінна аўтаматычна мець наступствы для паставак газу праз Паўночны струмень – 2. Гэта выключыць спробы аднабаковага шантажу з боку Масквы, у той самы час мы захаваем важнае супрацоўніцтва ў сферы энэргетыкі", – растлумачыў лідар СвДП.

Газаправод "Паўночны струмень – 2" дабудаваны ўжо больш чым на 90 адсоткаў. Засталося пракласці толькі некалькі дзясяткаў кіламетраў трубаў у водах Даніі і Нямеччыны. ЗША з дапамогай санкцый хочуць сарваць дабудаванне газаправода. Супраць гэтага праекта пратэстуюць і некаторыя краіны Усходняй Еўропы. Яны заяўляюць, што "Паўночны струмень – 2" толькі ўзмоцніць залежнасць Еўропы ад газавых паставак з Расеі. У той самы час абаронцы новага газаправода абвінавачваюць ЗША ў тым, што яны імкнуцца патапіць "Паўночны струмень – 2" проста таму, што хочуць нарасціць продажы ўласнага звадкаванага газу.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках