28 сакавiка 2024, Чацвер, 23:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы выяўляюць цуды салідарнасці

Беларусы выяўляюць цуды салідарнасці

Цудоўныя кадры з усяго свету.

Учора беларусы выходзілі на акцыі пратэсту ва ўсім свеце, выяўляючы небывалую салідарнасць як з героямі нашай рэвалюцыі, так і з удзельнікамі расейскіх пратэстаў, паведамляе тэлеграм-канал nexta_tv.

У родным горадзе Ігара Лосіка Баранавічах прайшла акцыя ў ягоную падтрымку. У Гомелі раён Навабеліца падтрымаў мясцовага праваабаронцу Леаніда Судаленку, які праходзіць паводле «палітычнай» справы і таксама знаходзіцца ў СІЗА. У падтрымку палітвязняў выйшлі таксама смелыя жыхары Віцебска.

У Наваполацку перадалі прывітанне расейцам, якія сёння ваююць за свабоду ў сваёй краіне: «Уставай, Русь, цябе падтрымае Беларусь!» Жыхары Альшанкі таксама выказалі падтрымку Аляксею Навальнаму.

У Маскве прайшла сёння яшчэ адна акцыя – насупраць амбасады Беларусі. Адэсіты таксама сталі ў ланцуг салідарнасці з Беларуссю і патрабавалі вызваліць Ігара Лосіка і ўсіх астатніх беларускіх палітвязняў. У Парыжы ў акцыі салідарнасці ўдзельнічалі беларусы, расейцы і ўкраінцы. Акцыя праходзіла ў падтрымку Аляксея Навальнага і Ігара Лосіка.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках