20 красавiка 2024, Субота, 5:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парыж плануе праз некалькі гадоў запусціць аэратаксі ў аэрапорт

1
Парыж плануе праз некалькі гадоў запусціць аэратаксі ў аэрапорт
Иллюстрационное фото

Выпрабаванні пачнуцца ўжо наступным летам.

Аператар грамадскага транспарту Парыжа RATP плануе запусціць лятучую таксоўку ў аэрапорт у 2030 годзе. Яны скароцяць падарожжы з цэнтра Парыжа да аэрапорта Шарль дэ Голь на поўначы сталіцы з 40 да 15 хвілін, піша euro-pulse.ru.

Цяпер асноўная задача - скараціць кошт палёту. Для гэтага, напрыклад, канструктарам прапанавалі павялічыць колькасць пасадачных месцаў з цяперашніх 1-2 да 6.

Першыя выпрабаванні запланаваны на чэрвень 2021 года. А падчас летняй Алімпіяды 2024 года, якая пройдзе ў Парыжы, RATP збіраецца зладзіць дэманстрацыйныя палёты з пасажырамі на борце.

Аэратаксі ў Парыжы павінны быць не толькі хуткімі, але і максімальна бяспечнымі для навакольнага асяроддзя. Яны павінны працаваць без выкідаў вуглякіслага газу - на электраматорах ці вадародным паліве - і выдаваць як мага менш шуму. RATP ужо адабраў 31 кампанію-вытворцу аэратаксі, якія змогуць стаць часткай новай транспартнай сістэмы. Сярод іх, да прыкладу, нямецкая Volocopter і славенская Pipistrel.

Паветраныя перавозкі на невялікія адлегласці ўжо развіваюцца ў розных еўрапейскіх гарадах. Так, у аўстрыйскім горадзе Лінцы інфраструктуру для аэратаксі пачнуць будаваць ужо ў гэтым годзе, а ў гішпанскай Барсэлоне і Сант'яга-дэ-Кампастэла першыя аэратаксі з'явяцца ўжо ў 2022 годзе.

У самым Парыжы ўжо ёсць аналагі аэратаксі. Па Сене ходзяць катамараны SeaBubble, якія перасоўваюцца на вышыні 50 сантыметраў над вадой. У адрозненне ад звычайных суднаў на паветранай падушцы, іх канструкцыю ў перспектыве можна адаптаваць для перамяшчэння над зямлёй.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках