20 красавiка 2024, Субота, 13:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі з'явіўся новы спосаб махлярства

9
У Беларусі з'явіўся новы спосаб махлярства

Будзьце асцярожныя.

Беларускі лекар Аляксей Носаў распавёў у сацсетцы, што яму з ананімнай старонкі даслалі прапанову «выдаліць з базы МУС матэрыялы, якія могуць стаць падставай для распачынання супраць яго крымінальнай справы». Невядомы просіць за гэтую паслугу пакласці $200 на яго біткойн-партманэт, паведамляе «Белсат».

Невядомы называе сябе «праграмістам у МУС», які нібыта мае доступ да шматлікіх баз звестак і інфармацыі ў крымінальных справах. Ён кажа, што на Носава цягам 2-3 дзён «будзе распачатая крымінальная справа паводле артыкулаў - гвалт у дачыненні да праваахоўных органаў, вандалізм, хуліганства і беспарадкі» (фактычна гаворка ідзе пра крымінальныя артыкулы, якія часцей за ўсё выкарыстоўваюцца для палітычнага пераследу ўдзельнікаў пратэстаў). Быццам бы ў базе МУС ёсць відэа і фота, якія і стануць падставай для распачынання крымінальных спраў супраць Носава.

«Турэмны тэрмін вам гарантаваны на некалькі гадоў. Магу дапамагчы вам пазбегнуць гэтага лёсу і сцерці фота і відэа ды іншыя матэрыялы з вашай справы. Пасля гэтага справа не зможа быць працягнутая і будзе цалкам адсутнічаць довадная база», -адзначаецца ў ананімным паведамленні.

Махляр прапануе перавесці суму эквівалентную $200 на яго біткойн-партманэт і «мы забываем адзін пра аднаго і пра крымінальныя справы на вас».

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках