24 красавiка 2024, Серада, 3:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Берасці працягваецца ціск на сям'ю актывістаў «Еўрапейскай Беларусі»

3
У Берасці працягваецца ціск на сям'ю актывістаў «Еўрапейскай Беларусі»

Праваабаронца Уладзімір Вялічкін пракаментаваў сітуацыю.

У Берасці працягваецца ціск на сям'ю актывістаў грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэя Шарэнду і Паліну Шарэнду-Панасюк. За свае палітычныя перакананні яны абвінавачаныя паводле адміністрацыйных і крымінальных спраў.

Паліна ўжо знаходзіцца ў следчым ізалятары, а ейны муж можа быць у кожны момант накіраваны на 15-дзённы арышт, - расказаў «Радыё Рацыя» праваабаронца Уладзімір Вялічкін:

- Андрэй, на вялікае шчасце, пакуль што на волі, але ў кожны момант яго могуць арыштаваць. Над ім вісіць 15 дзён адміністрацыйнага арышту, які прысуджаны судом, але яшчэ не выкананы. Сям'я мае дваіх дзяцей, якія цяпер знаходзяцца пад апекай акурат Андрэя і бабуль. Нашы ўлады робяць вельмі моцныя ківы на тое, што могуць дзяцей забраць.

На Паліну Шарэнду-Панасюк заведзеная крымінальная справа паводле артыкулу 364 КК («Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраны спраў»). Менавіта так міліцыянты ўспрынялі спробу абараніць свайго мужа ад арышту людзьмі без апазнавальных знакаў у канцы снежня мінулага года.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках