Фотафакт: Бел-чырвона-белы сцяг з надпісам «Жыве Беларусь» на пратэсце ў Маскве
3- 23.01.2021, 17:56
- 16,104
Наша сіла ў салідарнасці.
На акцыю пратэсту ў падтрымку расейскага апазіцыйнага палітыка Аляксея Навальнага 23 студзеня ў Маскве выйшлі не менш за 40 тысяч чалавек.
У руках у аднаго з пратэстоўцаў у Маскве «Медуза» заўважыла бел-чырвона-белы сцяг з надпісам «Жыве Беларусь!».
Нагадаем, што 17 студзеня Навальны вярнуўся ў Расею і адразу ж быў затрыманы, а затым арыштаваны на 30 дзён.