«Пуцін - злодзей!»: Яскравыя моманты з акцый у падтрымку Навальнага
9- 23.01.2021, 15:30
- 14,485
Па ўсёй Расеі выйшлі дзясяткі тысяч чалавек.
Па ўсёй Расеі ў суботу, 23 студзеня, праходзяць акцыі ў падтрымку апазіцыйнага палітыка Аляксея Навальнага. У дзясятках расейскіх гарадоў на вуліцы выйшлі дзясяткі тысяч людзей, вядома пра сотні затрыманых.
Больш за ўсё людзей, акрамя сталіцы РФ, выйшлі на вуліцы Уладзівастока і Іркуцка - больш за тры тысячы ў кожным з гарадоў. Таксама тысячы дэманстрантаў удзельнічаюць у акцыях у Хабараўску, Улан-Удэ, Новасібірску і Барнауле.
У Іркуцку мітынгоўцы дайшлі да будынка мясцовага ўрада і пакінулі там сімвалічны «сувенір» - мужчынскія трусы.
Тысячы чалавек выйшлі на мітынг на Пушкінскай плошчы ў Маскве.
Выданне nv.ua апублікавала самыя яскравыя моманты з акцый пратэсту ў РФ.