20 красавiка 2024, Субота, 9:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

КДБ вербаваў магілёўскую чыноўніцу шпіёніць за мэрам і пасольствам ЗША?

7
КДБ вербаваў магілёўскую чыноўніцу шпіёніць за мэрам і пасольствам ЗША?
ФОТА: NAVINY.BY

Экс-кіраўніца ўправы культуры Магілёўскага гарвыканкама зрабіла нечаканую заяву на судзе.

Былая начальніца ўправы культуры Магілёўскага гарвыканкама Ірына Жабарава, якую судзяць за хабарніцтва, у сваім апошнім слове заявіла, што яе вербавалі супрацоўнікі КДБ, а калі яна адмовілася, супраць яе сфабрыкавалі крымінальную справу. Падсудная сваёй віны не прызнае, паведамляюць naviny.by.

Крымінальную справу ў дачыненні да Жабаравай і аднаго з хабарадавальнікаў Аляксандра Ляксакава разглядае Кастрычніцкі суд Магілёва. Былая чыноўніца абвінавачваецца ў неаднаразовым атрыманні хабараў ад кіраўнікоў закрытага акцыянернага таварыства «Лазерныя шоў-сістэмы» і прыватнай кампаніі «Арт-Канцэрт».

Паводле версіі следства, падсудная лабіявала іх інтарэсы, каб тыя атрымлівалі заказ на арганізацыю культурна-масавых мерапрыемстваў у горадзе. Следства выявіла восем эпізодаў атрымання ёю грошай, якія яна траціла на асабістыя патрэбы. З 2015-га да 2020 год чыноўніцы нібыта перадалі больш за 31 тысячу рублёў.

У сваім апошнім слове Жабарава заявіла, што супрацоўнікі КДБ прапаноўвалі ёй «шпіёніць і займацца не ўласцівай дзейнасцю ў дачыненні да амерыканскай амбасады, людзей, якія павінны прысутнічаць на яе закрытых мерапрыемствах», а таксама «свайго кіраўніцтва: мэра горада і ягонага атачэння». Адмова справакавала «яе затрыманне КДБ».

Жабарава намагала на тым, што 23 лістапада, калі расследаванне набліжалася да заканчэння, да яе прыходзілі супрацоўнікі КДБ і зноў прапаноўвалі супрацоўніцтва «ў абмен на тое, што ўсё будзе адкручанае назад і паблажлівасць будзе ва ўсім».

На папярэдніх судовых пасяджэннях Ірына Жабарава заяўляла, што ў няволі выпрабавала псіхалагічны ціск. Яе ўтрымлівалі ў «невыносных умовах»: адсутнічалі сродкі гігіены, яе пазбаўлялі стасункаў са сваякамі, абмяжоўвалі сустрэчы з адвакатам, допыты праводзіліся ўначы. Таму яна вымушаная была даць прызнальныя паказанні.

Са слоў падсуднай, начальнік аператыўнага аддзела КДБ і ягоныя падначаленыя патрабавалі прызнання віны ў абмен на тэлефонныя размовы са сваякамі і вызваленне з-пад варты. Прызнанне яна напісала пад дыктоўку аператыўнікаў у прысутнасці адваката, з якім пасля скасавала дамову. З новым адвакатам яна змяніла сваю пазіцыю, хоць следчыя папярэдзілі яе, каб яна «не смела мяняць паказанні, бо дададуць тэрмін».

Адвакат падсуднай адзначыла, што ў матэрыялах справы ёсць дакументы, якія пацвярджаюць, што допыт кліента праводзіўся ўначы і позна ўвечары.

Дзяржабвінавачанне просіць асудзіць Жабараву да шасці гадоў калоніі агульнага рэжыму, штрафу ў суме 13 500 рублёў і пазбавіць права займаць кіроўныя пасады цягам 5 гадоў.

Са слоў пракурора Таццяны Касцюшкі, вінаватасць падсуднай даведзеная прызнаннямі хабарадавальнікам Ляксакавым і кіраўніка кампаніі «Арт-канцэрт» Паўла Мажэйкі, які з'яўляецца сведкам у справе.

Як вынікае са слоў прадстаўніка пракуратуры, абодва былі затрыманыя, напісалі прыход з павіннай, дзе паведамілі пра свае стасункі з Жабаравай, а на следстве і ў судзе «ўдакладнілі» свае паказанні.

Галоўны фігурант справы кажа, што «сведка Мажэйка знаходзіўся пад вартай два месяцы» і там «быў зламаны».

Пракурор згадала, што Жабарава сама прызналася ва ўчыненні злачынства, што пацвярджае яе віну. Заява ж падсуднай пра тое, што яна дала такія паказанні пад псіхалагічным ціскам супрацоўнікаў КДБ, дакументальна не пацверджаная, бо яна не наракала на незаконныя дзеянні аператыўнікаў.

Экс-кіраўніка кампаніі «Лазерныя шоў-сістэмы» Аляксандра Ляксакава абвінавачванне патрабуе аштрафаваць на 10 800 рублёў. Ён знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе. Сваю віну прызнаў.

З ягоных слоў, ён упершыню перадаў грошы Жабаравай у 2016 годзе. Яна была затрыманая 13 сакавіка 2020 года супрацоўнікамі КДБ пасля таго, як Ляксакаў перадаў чыноўніцы рэкламны буклет сваёй арганізацыі, у якім выявілася 550 рублёў.

Жабарава сцвярджае, што не ведала пра грошы ў брашуры, і адзначае, што яе затрымлівалі два дзясяткі аператыўнікаў. Яна думае, што Ляксакаў таксама прызнаўся пад ціскам аператыўнікаў.

У адказе на пытанні свайго адваката Ляксакаў намагаў, што яго супрацоўнікі КДБ не схілялі да агавору Жабаравай. Ён добраахвотна вусна паведаміў аб яе незаконнай дзейнасці да завядзення крымінальнай справы і актыўна спрыяў яе расследаванню.

Чакаецца, што прысуд Жабаравай і Ляксакаву будзе вынесены 4 лютага.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках