18 красавiка 2024, Чацвер, 8:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Калі так далей пойдзе, то заўтра яны адмовяцца выплачваць беларусам пенсіі»

50
«Калі так далей пойдзе, то заўтра яны адмовяцца выплачваць беларусам пенсіі»

Экспэрт жорстка адказаў на заяву Таракана.

Днямі Лукашэнка заявіў, што пандэмія падахвочвае перанесці некаторыя сацыяльныя праекты, «якія заўтра не дадуць грошай», паведамляе «Брестская газета».

«Хіба парк трэба добраўпарадкоўваць за бюджэтныя сродкі? А дзе ініцыятыўны спосаб працы? А галоўнае: добраўпарадкаванне парку - гэта актуальна сёння з улікам абстаноўкі, якая склалася ў свеце? Думаю, што не», - такую заяву зрабіў Лукашэнка на нарадзе з кіраўніцтвам Саўміна 21 студзеня.

Старшыня Берасцейскай абласной арганізацыі Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) і кіраўнік арганізацыі «За свой горад» Ігар Маслоўскі мяркуе, што гэтай заявай Лукашэнка дае наўпроставы пасыл усім абласным і мясцовым органам улады: грошай ні на якое добраўпарадкаванне больш няма.

«Мы ведаем, што наша сістэма працуе не паводле закона, а ў адпаведнасці з указаннямі вышэйнага начальніка. Цяпер, атрымліваецца, мясцовыя ўлады будуць ігнараваць заканадаўства, якое тычыцца ўсякага добраўпарадкавання, у тым ліку зялёных зон», - мяркуе Маслоўскі.

Кіраўнік арганізацыі «За свой горад» адзначае, што гарады значна выраслі, у тым ліку і Берасце, а лесапаркавых зон, рэкрэацыйных месцаў вельмі мала, новых не ствараецца. Мясцовыя ўлады і раней перыядычна адказвалі, што на гэта няма грошай. А пасля такіх нарад, мяркуе ён, сітуацыя толькі пагоршыцца: калі людзі будуць патрабаваць выканання іх права на здаровае, бяспечнае навакольнае асяроддзе, улада адкажа, што ў іх іншыя прыярытэты.

«Так, цяпер пандэмія. Але ў сусветных навінах я нідзе не бачыў такіх заяваў. Наадварот, у большасці дзяржаў нават бізнэсу надаецца шматмільярдная дапамога, - кажа Ігар Маслоўскі. - І наогул, за якія яшчэ сродкі можа быць добраўпарадкаваны парк, як не за бюджэтныя? Гэта агульнагарадская тэрыторыя. Калі ў дзяржавы няма грошай, то ў каго яны павінны быць?»

Ён падкрэслівае, што дакументы, падпісаныя «А. Лукашэнкам», тая ж дырэктыва №2, уступаюць у супярэчнасць з ягонымі вуснымі пажаданнямі, якія мы чулі 21 студзеня.

З нагоды таго, што сацыяльныя праекты «не дадуць грошай», Маслоўскі кажа наступнае: «Сацыяльныя праекты ў прынцыпе не прыносяць прыбытку. Гэта быў бы парадокс. Школы таксама не прыносяць. Давайце і іх закрыем. Калі так далей пойдзе, то заўтра ўлады адмовяцца выплачваць пенсіі. Гэта таксама сацыяльная праграма».

Напісаць каментар 50

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках